231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да Міжнароднага дня жанчын у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла , на якую былі запрошаны наведвальнікі клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” разам са сваімі матулямі. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя выставы творчых работ мясцовага мастака Мікалая Жлабовіча пад назвай “Мой родны кут, дарыў ты мне натхненне”. Мастак пазнаёміў прысутных з гісторыяй з’яўлення сваіх графічных і жывапісных карцін. На працягу мерапрыемства праводзіліся конкурсы, віктарыны, гучалі песні і вершы. Маладыя людзі  сваімі рукамі зрабілі падарункі для сваіх матуль. Напрыканцы свята бібліятэкар чытальнай залы зрабіла агляд літаратуры выставы пад назвай “Галерэя знакамітых жанчын”. На працягу ўсяго дня супрацоўнікі раённай бібліятэкі дарылі віншавальныя паштоўкі ў  рамках акцыі “Вам, любімыя!” да Міжнароднага дня жанчын .
 Вясна спявае гімн жанчын

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гутарка “Вясна, каханне і надзеі”, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава “Мама, сонца і вясна” з творамі для жанчын і пра жанчын, а таксама гульнёвая праграма з конкурсамі і віктарынамі, у якіх жанчыны змагаліся за званне лепшай гаспадыні, спявалі песні, прымалі шчырыя віншаванні. А на прыканцы сустрэчы ўсе жанчыны атрымалі віншавальныя паштоўкі і сувеніры.
 Вясна каханне і надзеі

Бібліятэкар філіяла "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўсіх жадаючых на паштоўку-віншаванне «Дарыце жанчынам кветкі». Мерапрыемства прайшло весела. У прысутных быў  добры настрой. Усе актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. У адрас жанчын прагучала шмат прыгожых віншаванняў і слоў падзякі ад дзяцей.Дарыце жанчынам кветкі

“Самай любай і прыгожай” – пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок” у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства стварыць віншавальныя паштоўкі для сваіх любімых мам і бабуль: спачатку паказалі магчымыя варыянты выканання творчых работ, а затым растлумачылі паслядоўнасць выканання. Кожны з наведвальнікаў выбраў свой варыянт выканання віншавання і з творчым натхненнем прыступіў да працы. На прыканцы сустрэчы дзеці стомленыя, але з святочным настроем прадэманстравалі свае непаўторныя работы.
 Самай любай і прыгожай

З 1 па 6 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. На працягу тыдня наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Баечны жанр у беларускай літаратуры развівалі многія пісьменнікі. Аднак менавіта з імем Кандрата Крапівы звязваецца росквіт гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Таксама чытачы бібліятэкі  прынялі ўдзел у online акцыі “Чытаем разам творы Кандрата Крапівы”.
 Майстар слова Кандрат Крапіва
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.