231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бібліятэкар філіяла "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўсіх жадаючых на паштоўку-віншаванне «Дарыце жанчынам кветкі». Мерапрыемства прайшло весела. У прысутных быў  добры настрой. Усе актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. У адрас жанчын прагучала шмат прыгожых віншаванняў і слоў падзякі ад дзяцей.Дарыце жанчынам кветкі

“Самай любай і прыгожай” – пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок” у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства стварыць віншавальныя паштоўкі для сваіх любімых мам і бабуль: спачатку паказалі магчымыя варыянты выканання творчых работ, а затым растлумачылі паслядоўнасць выканання. Кожны з наведвальнікаў выбраў свой варыянт выканання віншавання і з творчым натхненнем прыступіў да працы. На прыканцы сустрэчы дзеці стомленыя, але з святочным настроем прадэманстравалі свае непаўторныя работы.
 Самай любай і прыгожай

З 1 па 6 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. На працягу тыдня наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Баечны жанр у беларускай літаратуры развівалі многія пісьменнікі. Аднак менавіта з імем Кандрата Крапівы звязваецца росквіт гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Таксама чытачы бібліятэкі  прынялі ўдзел у online акцыі “Чытаем разам творы Кандрата Крапівы”.
 Майстар слова Кандрат Крапіва

Напярэдадні свята, 8 Сакавіка, бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Пагаворым па шчырасці” падрыхтавалі музычную вечарыну “Жаночае шчасце”. Для мілых жанчын у праграме мерапрыемства прагучалі віншаванні, вершы пра жанчыну, песні. Разнастайныя віктарыны і конкурсы стварылі атмасферу вясёлага, святочнага настрою. У добрай абстаноўцы людзі старэйшага пакалення правялі свой вольны час. Таксама прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай вырабаў прыкладнога мастацтва “Разам з унукамі”. Пакідалі бібліятэку ўдзельнікі мерапрыемства з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.
 Жаночае шчасце

Напярэдадні  8 Сакавіка ўдзельнікі аматарскага аб'яднання ”Ладачкі” сабраліся на літаратурна – музычны вечар “Мама для кожнага адна”. У гэты дзень словы кахання гучалі для добрых і ласкавых, моцных і адначасова ўразлівых, нашых родных і каханых жанчын. Без гэтых жанчын у нашым жыцці не было б  святла, дабра, цяпла, кахання і яркіх фарбаў жыцця! Таксама да свята ў бібліятэцы дзейнічала выстава – віншаванне “Са святам вясны!”.
 Мама для кожнага адна
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.