231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да Міжнародага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”  для вучняў старэйшага і сярэдняга школьнага ўзросту прайшла інфармацыйная гадзіна “Скажы наркотыкам – НЕ!” . Мэта дадзенага мерапрыемства дапамагчы ўсвядоміць згубнасць залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў і іх наступствы. Асноўная ўвага на ўроку была нададзена прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў, дадзены рэкамендацыі па супрацьстаянні ціску з боку. На прыканцы ўрока наведвальнікі пазнаёміліся з інфармацыйнай паліцай “Здаровая будучыня - ў тваіх руках”.Скажы наркотыкам НЕ
 

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту адбыўся гістарычны экскурс пад назвай «Іх імёны ў гісторыі нашага краю». Школьнікі пазнаёміліся з кнігай «Ганарыся сваім імем, івуліца».Іх імёны ў гісторыі нашага краю
 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” чарговы раз прайшоў адзіны дзень бяспекі з мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў жыцця.Для выхаванцаў групы падоўжанага дня адбылося прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае правілам паводзінаў ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі.Падарожжа ў краіну бяспекі
 

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі» прайшла віктарына «Азбука бяспекі». Падчас гульні юныя чытачы пабывалі на пяці станцыях: правілы паводзінаў у школе, правілы дарожнага руху, бяспечнае дзяцінства, экстранныя службы і выкліч службу выратавання.Азбука бяспекі
 

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка”  у рамках экалагічнага выхавання прайшла экалагічная гадзіна “Гэта наша з табою Зямля”. Вучні  пазнаёміліся  з асновамі  экалагічных ведаў, выхоўваючых  пачуццё адказнасці за лёс навакольнага асяроддзя,  з задавальненнем падзяліліся сваімі ведамі аб прыродзе, выказалі свае меркаванні наконт рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.Гэта наша з табою Зямля
 

Люты - не толькі месяц завей і марозаў. У гэтым месяцы нарадзілася  паэтка Агнія Барто, любімая дзяцьмі і іх мамамі. З ранняга маленства мы знаемімся з яе вершамі.  І вучым іх з мамінага голасу.  Таму віктарына, якая прайшла у бібліятэцы выклікала столькі эмоцый і зацікаўленасці. Юныя чытачы ахвотна прадоўжвалі расказваць верш пасля першага прагучаўшага радка,  успаміналі назву верша па некалькіх радках, актыўна удзельнічалі у конкурсе “ пра каго і з чаго?” Кожны вучань назваў свой любімы верш А.Барто.І колькі хочаш радуйся
 
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.