231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да  Адзінага дня бяспекі ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная паліца. На ёй былі прадстаўлены матэрыялы па АБЖ, буклеты на тэму бяспечнага дзяцінства. Чытачы змаглі пазнаёміцца са статыстыкай ад МНС. Жадаючыя змаглі пачытаць часопіс “Юный спасатель”. Наведвальнікам бібліятэкі бібліятэкар раздавала  закладкі “Пять шагов спасения”.Адзіны
 

У рамках акцыі ”Адзіны дзень бяспекі” бібіляітэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей дзіцячага садка гульню – віктарыну “Памятай правілы заўжды!”. Дзеці ў гульнявой форме даведаліся аб правілах бяспечных паводзін у розных сітуацыях, аб небяспечных прадметах. Потым бібліятэкар задавала пытанні па казках, героі якіх трапілі ў бяду. І разам з дзецьмі назвалі такія казкі як : “Калабок”, “Воўк і 7 казлянят”, “Кот, пеўнік, ліса”, “Чырвоная Шапачка” і г.д. Таксама, у бібліятэцыя да Адзінага дня бяспекі арганізавана кніжная выстава, якую можна наведаць на працягу тыдня.Памятай правілы заўжды
 

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для школьнікаў 1 і 2 класа прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Расстаноўка бібліятэчнага фонду". Падчас урока школьнікі даведаліся, што ў бібліятэцы ёсць кнігі для дарослых і дзяцей і стаяць яны ў розных месцах. Бібліятэчны фонд складаецца з кніг мастацкай литаратуры, галіновай і перыядычных выданняў. Ёсць кнігі на рускай  і беларускай мовах. У канцы ўрока, для замацавання атрыманых ведаў, дзеці на практыцы змаглі расставіць  кнігі ў дзіцячым фондзе.Расстаноўка бібліятэчнага фонду
 

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” ў межах акцыі “Адзіны дзень бяспекі” дзейнічае выстава “Бяспечнасць дзіцяці”. Для наведвальнікаў прадстаўлена літаратура аб бяспечных паводзіннах дзяцей дома, на прыродзе, у час знаходжання ў школе на перапынках і ў школьнай сталовай, а таксама інфармацыя, як паводзіць сябе ў час узнікнення пажару.Бяспечнасць дзіцяці
 

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў Адзіны дзень бяспекі. Бібліятэкар расказала дзецям аб правілах бяспечных паводзін дома, у школе, на вуліцы, у часе пажару і ў зносінах з незнаёмымі людзьмі. Прысутныя ўважліва слухалі і задавалі шмат пытанняў. Адзіны дзень бяспекі

У сучасным свеце мы з належнай павагай ставімся да традыцый папярэдняга пакалення, бо у кожнай традыцыі змяшчаецца жыццёвы вопыт, народная мудрасць, і вядома ж, выконваць гэтыя маральныя традыцыі наш абавязак. Да Года народнага адзінства і да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна нацыянальнай культуры “Радством моцная беларуская душа”.Радством моцная беларуская душа

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.