231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Шчодры талент” да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа.  На ёй прадстаўлены не толькі вядомыя раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань», але і іншыя творы аўтара. Акрамя гэтага  на выставе змешчаны выданні беларускіх літаратараў з успамінамі аб пісьменніку, з нарысамі  яго жыцця і творчасці , аналізам значных твораў. Бібліятэкары пазнаёмілі наведвальнікаў з творчым шляхам і біяграфіяй выдатнага народнага беларускага пісьменніка.Шчодры талент

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага - супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Бераставіцкага ТЦСАН прэм’еру кніжнай выставы “Афганістан – ты боль маёй душы”. Бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных з падзеямі вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гг., прадставіла выданні, прысвечаныя гэтай тэме і змешчаныя на выставе, расказала аб ўшанаванні памяці ўдзельнікаў Афганскай вайны ў раёне – стварэнні помніка воінам-афганцам у аг. Малая Бераставіца.Афганістан
 

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”, прысвечаны Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. На сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы - Андрэя Вабішчэвіча і Іосіфа Барцэвіча. Да мерапрыемства таксама далучыліся старшыня Алекшыцкага сельскага Савета – Віталій Галавач, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РСУП “Алекшыцы” Алеся Капіца, вучні дзевятага класа Алекшыцкай сярэдняй школы і іх класны кіраўнік Наталля Баброўская. Споведзь салдацкага сэрца
 

З 8 па 13 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, сусветна вядомы раманіст, народны пісьменнік - Іван Паўлавіч Мележ пакінуў нам творчую спадчыну - вершы, п'есы, апавяданні, аповесці, раманы. Кожны са зборнікаў, апавяданняў і аповесцей – “У завіруху”, “Гарачы жнівень”, “Блізкае і далёкае”, “Што ён за чалавек” і іншыя – адразу ж пасля з’яўлення на свет станавіліся сапраўднай з’явай беларускай нацыянальнай літаратуры. Асобае месца ў творчасці Івана Мележа займае “Палеская хроніка”. Іван Мележ быццам пасланы ў жыццё той зямлёй, дзе нарадзіўся, каб распавесці ўсяму свету, што гэта за край такой палешукі і што за людзі яны – гэтыя палешукі, гэтыя беларусы. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі бліжэй пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Таксама прынялі ўдзел у ан-лайн акцыі “Чытаем Мележа разам”.
 Пясняр палескага краю

На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава-рэквіем “Калі Радзіма кліча...”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Наведвальнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, даведаліся аб салдатах і афіцэрах, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, якія прайшлі гарачыя кропкі. Пазнаёміліся з кнігай “Памяць”, дзе маглі знайсці імёны загінуўшых у баявых дзеяннях салдат і афіцэраў у Афганістане, Таджыкістане, Абхазіі, Прыднястроўі і Чачні.Калі Радзіма кліча

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Нехварэйка" на тэму "Здаровы я - здаровая сям'я". Дзеці адгадвалі загадкі, рашалі крыжаванкі. Успомнілі пра карысць зарадкі і паказалі свае любімыя практыкаванні. Гаварылі пра карысць вітамінаў, пра карысную ежу.
 Нехварэйка
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.