231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Напярэдадні Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы час памяці “Баявое брацтва”, якое было прысвечана патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй і этапамі вайны, зачытала вершы, прысвечаныя тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. 15 лютага – гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінуўшых, але і выказванне глыбокай удзячнасці і падзякі ўсім,  хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак.Баявое брацтва

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў вусны часопіс “Вядомыя людзі Беларусі і Расіі” да Года народнага адзінства. Бібліятэкары расказалі прысутным аб выдатных гістарычных асобах, вучоных і касманаўтах, мастаках і асветніках, чэмпіёнах спотру і палітычных дзеячах двух краін, імёны каторых вядомы амаль ва ўсім свеце: Барбара Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка, Пётр Клімук, Марк Шагал, Максім Мірны, Пётр І, Кацярына ІІ, Аляксандр Пушкін, Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Пётр Ільіч Чайкоўскі і інш.Вядомыя людзі
 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Даведачная літаратура. Галіновыя слоўнікі і энцыклапедыі”. Наведвальнікі пазнаёміліся з даведачнымі выданнямі, якія ёсць у бібліятэцы. Размова ішла пра энцыклапедыі, аб спосабах пошуку ў іх патрэбнага матэрыялу. Вялікую ўвагу на ўроку было нададзена слоўнікам, якія неабходныя кожнаму пісьменнаму чалавеку.Даведачная літаратура

Сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа" у філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў 7 класа прайшла інфармацыйная гадзіна «Юныя героі - антыфашысты».Падчас мерапрыемства ўспаміналі імёны маленькіх герояў вайны, якія паказалі, якім вялікім можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў.  Хвілінаю маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння інфармацыйнай гадзіны прысутныя пазнаёміліся з дзеючымі ў бібліятэцы выставамі: «Разам - моцная краіна», «Край, дзе пачынаецца Радзіма» і «Между прочим, книга тоже юбиляром может быть».Юныя героі
 

З пятага па дзевятага лютага ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава з бібліяграфічным аглядам літаратуры “ Магічная сіла таленту”, прысвечаная 100-годдзю Івана Мележа, класіка беларускай літаратуры. На ёй чытачы змаглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка Вучні сёмага класа прынялі ўдзел у акцыі “ Чытаем разам” творы Івана Мележа і запісалі відэаролікі.Магічная сіла таленту
 

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжнай выставы “Іван Мележ. Маё жыццё – мой подзвіг”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, песняра беларускага Палесся Івана Паўлавіча Мележа. Бібліятэкар прадставіла наведвальнікам бібліятэкі выданні, прадстаўленыя на выставе, а таксама коратка пазнаёміла з цікавымі старонкамі біяграфіі і творчай дзейнасці пісьменніка. Супрацоўнік бібліятэкі праінфарміравала чытачоў аб тым, што больш падрабязней пазнаёміцца з жыццёвай і творчай біяграфіяй І.П. Мележа можна на сайце бібліятэкі, паглядзеўшы онлайн-прэзентацыю “Талент глыбока беларускі”, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі.Іван Мележ
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.