231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана інфармацыйная паліца “Здаровая будучыня – у тваіх руках”. Бібліятэкар расказала пра каштоўнасць здароўя, пра неабходнасць берагчы яго з маладосці. Таксама адбылася размова аб фактарах, якія ўплываюць на здароўе чалавека, аб правілах здаровага ладу жыцця, пра спосабы захавання і ўмацавання здароўя. Разам з класным кіраўніком Сіцько Наталляй Уладзіміраўнай дзеці прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні асацыяльных з'яў, якія ўзнікаюць у падлеткавым асяроддзі, такіх як курэнне, алкагольныя кактэйлі, сінтэтычныя наркотыкі, залежнасць ад сацыяльных сетак, і прапаноўвалі шляхі іх вырашэння.Здаровая будучыня
 

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў сярэдняй школы літаратурную экспрэс-хвіліну “ Іван Шамякін. Жыццёвы і творчы шлях”. Бібліятэкар прадставіла дзецям кніжную выставу  “Я любіў людзей, верыў ім, славіў іх…”, якая працуе на абанеменце раённай бібліятэкі і прысвечана юбіленай даце творцы, а таксама пазнаёміла з цікавымі старонкамі біяграфіі пісьменніка. Вучняў зацікавілі найноўшыя выданні аб жыцці і творчасці І.П. Шамякіна. Супрацоўнік бібліятэкі праінфарміравала дзяцей аб тым, што больш падрабязней пазнаёміцца з біяграфіяй І.П. Шамякіна можна на сайце бібліятэкі, паглядзеўшы онлайн-прэзентацыю, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі.Жыццёвы і творчы шлях
 

В тёплой и дружеской атмосфере 28  января  в филиале по КДД аг. Макаровцы состоялась творческая встреча по изготовлению игрушек из фетра " Беларускія ўзоры Макараўскай зямлі". Приятно было видеть лица взрослых людей, занятых увлекательной деятельностью. Совместно с работниками филиала были изготовлены креативные брошки из фетра.

 IMG ee53f5867551c6ac0daadb75b0199f56 V  IMG 934dc90b27619501b164139243e5cd25 V

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў патрыятычны ўрок “Сінонімы памяці”, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. На яго былі запрошаны вучні сёмага класа Алекшыцкай сярэдняй школы з класным кіраўніком Алай Ляшкевіч. Бібліятэкар рассказала вучням што такое Халакост, што азначае гэтая назва. Пазнаёміла з кніжнай выставай, дзе быў размешчаны матэрыял з жудаснымі фотаздымкамі і літаратурай пра падзеі, якія адбываліся ў час вайны ў нацысцкім лагеры “Асвенцым”.Сінонімы памяці 
 

На працягу месяца ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» працавала кніжная выстава "Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці", якая была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння І.П.Шамякіна. Таксама бібліятэкар правяла для дзяцей гадзіну літаратурнага партрэта, на якім пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю выдатнага беларускага пісьменніка.Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці
 

У рамках рэалізацыі бібліятэчнай праграмы “Родную зямлю - беражэм і спазнаем” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу года будзе дзейнічаць літаратурна-экалагічная экспазіцыя “Ты наш сябар, прырода”. Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў “Ты наш сябар, прырода”, “Аб прыродзе дапытлівым”, “Да карыснага, праз цікавае”. Разнастаіць экспазіцыю дапамаглі кнігі серыі : “Скарбы роднай прыроды”, “Скарбы радзімы”, Научно-популярное издание “Земля моя”, Белорусская детская энциклопедия. Гэтыя кнігі дапамогуць юным чытачам лепш даведацца пра дзіўны свет нашых малодшых суседзяў, навучаць шанаваць і аберагаць іх. У цікавай і даступнай форме пазнаёмяць дзяцей з прыгажосцю і разнастайнасцю роднага краю. Вельмі хацелася б, каб дзеці задумваліся над тым, дзе б ім хацелася жыць: на памерлай, пакрытай пылам мёртвай зямлі, ці там, дзе квітнеюць кветкі, пырхаюць матылькі, весела спяваюць птушкі?Ты наш сябар прырода
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.