231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

“З Бераставіччынай у повязі часоў", так называецца выстава, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага філолага-славіста і этнографа Яфіма Фёдаравіча Карскага. У 1898 г. вучоны зрабіў вандроўкі па нашым краі. Наведаў Алекшыцы, Вялікую і Малую Бераставіцы з мэтай вывучэння вуснай народнай творчасці і мясцовых гаворак. Сабраныя матэрыялы выкарыстаў у  трохтомнай працы “Беларусы” (1903-1922). На выставе прадстаўлены гэтыя выданні Я.Ф.Карскага савецкага перыяду і сучасныя беларускія біяграфіі аб вучоным з вёскі Лаша Гродзенскага раёна. Выстава дзейнічае ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.Выстава прысвечаная

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” для  ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Сустрэча" прайшоў літаратурны навігатар “Адчыні для сябе Беларусь”. Мерапрыемства адбылося ў незвычайным фармаце. На яго запрасілі вучняў шостага класа, якія падзяліліся сваімі ведамі пра нашу родную Беларусь і нават прачыталі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, якая раскрывала прыгажосць нашай краіны. Затым адбылася гутарка-подарожжа па вобласцях Беларусі, больш дакладна спыніліся на Гродзенскай … Напрыканцы мерапрыемства чытачы змаглі ўзяць дамоў літаратуру, якая ім прыйшлася па душы, каб больш пазнаёміцца са сваёй цудоўнай сінявокай Радзімай.Адчыні для сябе Беларусь

Пачатак новага года ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы адкрыла выстава “Вялікі храм Бераставіцы. Ілюстраваная гісторыя касцёла кармелітаў у Вялікай Берставіцы”. Выстава прысвечана 405-годдзю з часу заснавання архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння. Сярод кніг і альбомаў аб хрысціянскіх храмах Беларусі, дзе маюцца ўпамінанні пра бераставіцкі касцёл, прадстаўлены ілюстрацыйны рад “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы – апекуны парафіяльнага касцёла”. Гэта Хадкевічы, Мнішкі, Патоцкія, Касакоўскія, якія рабілі аднаўленчыя работы і ўпрыгожванні старажытнага касцёла Найсвяцейшай Паны Марыі ў розныя часы. Напрыклад, магнацкі род Мнішкаў аднавіў у мурах згарэлы драўляны касцёл у 1741-1768гг. Прадстаўнікі графскага роду Касакоўскіх упрыгожылі алтар касцёла абразам “Св.Ганна і Св.Марыя”. Сярод кніг вылучаецца навуковае выданне Тамары Габрусь “Мураваныя харалы. Архітэктура беларускага барока”, дзе ярка апісана наша бераставіцкая святыня – касцёл Звеставання Дзевы Марыі”.Вялікі храм Бераставіцы
 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, адбылася забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”. Ва ўтульнай, па-хатняму цёплай атмасферы, людзі старэйшага пакалення з задавальненнем размаўлялі, весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах і віктарынах. Успомнілі гісторыю навагодніх святаў, дзяліліся сваімі звесткамі, пачутымі ад продкаў пра традыцыі святкавання. Разнастайнасць у навагоднюю праграму ўнеслі гульні, у якіх актыўны ўдзел прымалі ўсе прысутныя. Сустрэча прайшла за кубкам духмянага чаю і пакінула аб сабе добры, святочны настрой!Навагоднія фантазіі
 

По доброй старой традиции жители и гости Большой Берестовицы собрались вечером 31 декабря проводить старый и встретить новый год возле главной елки района, на Ратушной площади.С шоу-программой «Новогоднее рандеву» тепло встречали собравшихся работники районного центра культуры и народного творчества, самодеятельные артисты, в исполнении которых прозвучали популярные новогодние песни.IMG_1492.jpg

Новый Год – самый любимый долгожданный праздник всех детей и взрослых. Его с нетерпением ждут в каждом доме, к нему долго и тщательно готовятся. Вот и мы, работники филиала по культурно-досуговой деятельности аг. Макаровцы, не остались в стороне, а провели музыкально-игровую программу «Встречаем Новый год, приглашаем в хоровод».IMG_20201227_154511-2.jpg

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.