231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў і Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень праходзіць пад знакам міласэрнасці і клопату аб гэтай категорыі грамадзян.
Важная роля ў рэабілітаціі людзей з абмежаванымі магчымасцямі належыць тэрапіі сродкамі мастацтва. Занятки мастацкай творчасцю – гэта самы лепшы метад фармиравання пазітыўнай асобы, які дазваляе пазбегнуць манатоннасці і аднастайнасці ў ажыццяўленні рэабілітацыйных практыкаванняў, дае магчымасць чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі павысіць свой статус.Цуды рукатворныя

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла акцыю “Дом без адзіноты” (у рамках акцыі “Эстафета дабрыні”). Адна з самых актыўных чытачоў бібліятэкі – Дзямбіцкая Яніна Вацлаваўна. Яна заўсёды з радасцю чакае ў свой дом бібліятэкара. Любіць чытаць перыёдыку і цікавыя кнігі. Таксама можа пагаварыць на розныя тэмы: пра здароўе, новыя навіны, даць карысныя парады. Негледзячы на стан свайго здароўя, жанчына не страціла жыццёвага аптымізму і цікавасці да жыцця.Дом без адзіноты 
 

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» далучылася да акцыі "Эстафета дабрыні", якая прысвечана да Мінжнароднага дня інвалідаў. Падчас наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ім уручалася паштоўка «Дзень добры вашаму дому" з пажаданнем здароўя і радасці.Акцыя Эстафета

 

Да Міжнароднага дня інвалідаў філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прыняў ўдзел у акцыі “Эстафета дабрыні”. У рамках акцыі бібліятэкары наведалі чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі. Пажадалі ім здароўя, дабрабыту і бадзёрага настрою. Бібліятэкары прапанавалі кнігі на розную тэматыку і перыядычныя выданні. Шчырая падзяка і цёплы прыём сталі для бібліятэкараў лепшай узнагародай за праведзеную працу.Акцыя Эстафета дабрыні
 

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “Я выбіраю жыццё”. Прымеркавана яна была да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД. Яе мэтай было – прыцягнуць увагу моладзі і падлеткаў да праблемы ВІЧ/СНІД. Вучні старэйшых класаў змаглі пазнаёміцца з інфармацыяй на тэму прафілактыкі ВІЧ – інфекцыі, пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення хваробы, даведацца, якая эпідсітуацыя на дадзены момант у Беларусі. Бібліятэкар звярнула ўвагу на меры прафілактыкі і ахову здароўя. Прызвала моладзь клапаціцца аб сваім здароўі, весці здаровы лад жыцця.Я выбіраю жыццё

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэта дата штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць аб гэтай пакуль што невылечнай хваробе, але і быць памяркоўнымі да тых, хто ўжо з'яўляецца пераносчыкам гэтага захворвання. Філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” падрыхтаваў інфармацыйны ролік “СНІД без міфаў і ілюзій” для вучняў сярэдніх класаў. Праглядзеўшы ролік вучні прышлі да высновы, што павінен для сябе зразумець кожны чалавек, які жыве на планеце - што прафілактыка гэта вельмі важна ў барацьбе за здароўе.СНІД без міфаў
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.