231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок-віктарына “Ты грамадзянін сваёй краіны”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала аб асноўным законе па якім мы жывем – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Затым навучэнцы здзейснілі падарожжа ў дзяржаву “Законія”. Падчас мерапрыемства ўзгадалі галоўныя сімвалы нашай краіны. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Мая радзіма – Беларусь”. Да мерапрыемства быў аформлены адкрыты прагляд літаратуры “Краіна, у якой мы жывем”.Ты грамадзянін сваёй краіны
 

Кніжная выстава “Чыстае імя маёй Радзімы –Беларусь!” – такую назву носіць кніжная выстава, якая дзейнічае на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага. Сярод дастаткова багатага фонда краязнаўчай літаратуры бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі  пастараліся выбраць найбольш значныя, цікавыя і новыя выданні, якія знаёмяць са знакавымі гістарычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі падзеямі на шляху развіцця і станаўлення нашай краіны як суверэннай дзяржавы.Чыстае імя

У пачатку верасня супрацоўнікі Бераставіцкага Дома рамёстваў запрасілі вучняў пачатковых класаў на Дзень адкрытых дзвярэй. Натхнёныя ўбачаным, школьнікі-пачаткоўцы не прамінулі запісацца ў творчыя гурткі – па кераміцы і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Першыя кастрычніцкія заняткі праходзяць актыўна – гурткоўцам не церпіцца зрабіць штосьці прыгожае сваімі рукамі.

Асновам лепкі з гліны вучаць юных творцаў майстры народных рамёстваў і промыслаў Алена Дзянішчык і Святлана Ляшкевіч. Заняткі праводзяцца двойчы на тыдзень, раніцай ці пасля абеду – у залежнасці ад школьнай змены. 

– Напачатку дзеці вучацца ствараць простыя формы, фігуркі жывёл, невялікія прадметы, тым самым развіваючы дробную маторыку і далучаючыся да мастацтва і творчасці, – расказвае загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Тамара Касьян. – Паступова прыступаюць да больш складаных вырабаў – розных кампазіцый, медальёнаў, сувеніраў. Вучацца правільна прымяняць інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе лепкі, падбіраць колеры пры афарбоўцы.

Работа з пластычнай глінай  – занятак вельмі захапляльны. Працэс стварэння глінянага прадмета адбываецца ў некалькі этапаў: лепка, прасушванне, роспіс спецыяльнымі фарбамі і абпальванне ў муфельнай печцы. У выніку атрымліваецца арыгінальная рэч, зробленая сваімі рукамі.

– Муфельная печка ў нас новая, – гаворыць Тамара Мікалаеўна. – Яе набылі ўсяго некалькі год таму. Гліна таксама ёсць. Кіраўнікі гурткоў – выдатныя майстры і творчыя асобы, якія навучаць сакрэтам чароўнай гліны. Так што справа толькі за жаданнем.

Гурток па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якім кіруе метадыст Анастасія Касьян, наведваюць старэйшыя дзяўчынкі і хлопчыкі. Яны шыюць, вышываюць, плятуць, майструюць з паперы, скуры, тканіны, прыроднага матэрыялу, ствараюць тапіарыі, фенечкі, цацкі. Словам, працуюць у найбольш запатрабаваных сучасных тэхніках. Зробленыя з душой, самаробныя рэчы служаць цудоўным падарункам ці сувенірам на памяць, а творчы працэс садзейнічае самарэалізацыі, дорыць станоўчыя эмоцыі.

Гурткі Дома рамёстваў, дарэчы, працягваюць набор жадаючых займацца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. Заняткі праводзяцца невялікімі групамі з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных мер.

1-5.jpg

 

изображение_viber_2020-10-15_10сс-23-02.jpg

Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”, прысвечаная Дню маці, прайшла ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Для наведвальнікаў мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі святочныя віншаванні з вершамі і песнямі, правялі літаратурны вернісаж “Мама – першае слова”. Сустрэча прайшла з добрым настроем і шчырымі ўсмешкамі на тварах, а на прыканцы мерапрыемства ўсе мамы атрымалі “салодкія” цюльпаны.Цяплом матуліным сагрэты
 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”, прысвечаная Дню Маці. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі песні, вершы аб маці. Удзельнікі свята з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Збяры прыказку”, “Залатая сярэдзіна”, “Мама – працаўніца”, “Угадай мелодыю”, “Знайдзі маму”, “Знайдзі бацькоў”, “З заплюшчанымі вачыма”, “Загадкі на кемлівасць” і інш. Свята скончылася чаяваннем, на якім прагучала шмат слоў падзякі ў адрас арганізатараў мерапрыемства.Самая цудоўная з жанчын
 

11 октября в филиале по культурно-досуговой деятельности аг.Малая Берестовица состоялась выставка «Новая жизнь старых вещей», на которой были представлены уникальные работы участников любительского объединения «Рукодельница». Экспонатами выставки стали изделия, изготовленные из самых необычных материалов – картины из пуговиц, вазы из газет, половики из молочных пакетов и тряпок, вазы из банок и бутылок, сумки из пакетов для мусора.

IMG-160736d622139ab7ef8050955bcfd66c-V.jpg

IMG-02991692573e781abecb9085da5a16b0-V.jpg

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.