231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылася прафілактычная гадзіна “Са здароўем па жыцці”, якая была накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Падчас мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі конкурсы: “Спорт і здароўе”, “Хто хутчэй?”, “Мы за здаровы лад жыцця”, “Паэтычны”, у якіх дзеці прадэманстравалі свае веды аб здароўі, адмоўным уздзеянні шкодных звычак на арганізм. На прыканцы сустрэчы прысутныя атрымалі салодкія пачастункі.Са здароўем па жыцці
 

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ Клёпа”, якое было прысвечана Дню Маці. Была падрыхтавана кніжная выстава «Мама мая святая». Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення слова «мама», з творамі, якія расказваюць пра маці, а таксама прачытала пасловіцы і пагаворкі пра маці. Дзеці спявалі песні пра матуль. Каб парадаваць у гэты святочны дзень сваіх матуль, дзеці атрымалі ад бібліятэкара паветраны шарык і салодкі пачастунак. аматарскага абяднання Клёпа

Работниками Берестовицкого районного центра культуры и народного творчества была подготовлена видео-открытка ко Дню работников культуры.

Ссылка доступна на официальном YouTube-канале Центра: https://www.youtube.com/watch?v=FMpsG_KjWb0

 

Да 125-годдзя з дня нараджэння рускага паэта Сяргея Аляксандравіча Ясеніна бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі бібліяграфічны агляд літаратуры і пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з кніжнай выставай “Белая берёза под моим окном…”. Чытачы ўзгадалі, што радкі Ясеніна набылі сваё гучанне ў жаночым выкананні Людмілы Зыкінай (“Слышишь, мчатся сани”), Галіны Ненашавай (“Берёза”), Ніны Панцялеевай (“Не жалею, не зову, не плачу”), Надзеі Бабкінай (“Отговорила роща золотая”), песні на яго вершы выконваюць Алена Ваенга, Стас Міхайлаў і іншыя. Прыемна было чуць ад чытачоў, што яны з задавальненнем перачытваюць калі-некалі вершы Ясеніна, якія не страцілі сваёй актуальнасці цяперашнім часам.Белая берёза под моим окном

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў краязнаўчы круіз (у рамках акцыі “Чытаем разам”) “Люблю свой край, старонку гэту …”. Тэма Радзімы заўсёды хвалявала беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У сваіх творах яны праслаўляюць зямлю сваіх бацькоў. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца і пачытаць вершы пісьменнікаў - К. Буйло, Ул. Ліпскага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.Люблю свой край старонку гэту

9 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пошты. Супрацоўнікі філіяла “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” і філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы правялі гадзіну віншавання “ Віншуем Вас са святам”. Яны павіншавалі з прафісійным святам мясцовага паштальёна. Бібліятэкар ўручыла яму бэйджык “ЛЕПШЫ ПАШТАЛЬЁН”, а Уладзімір Макар падрыхтаваў музычны номер. Іван Іванавіч Хомка ўжо шмат гадоў працуе паштальёнам і з’яўляецца актыўным чытачом бібліятэкі. Віншуем Вас са святам
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.