231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

21 лютага ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” у Міжнародны дзень роднай мовы, для вучняў пачатковых класаў Алекшыцкай сярэдняй школы, у рамках акцыі “Чытаем разам”, прайшлі гучныя чытанні “Родная мова – гэта стылёва”. Юным чытачам была прэзентавана кніжная выстава “Багацце мовы ў кожным творы”. Бібліятэкар расказала вучням пра шлях станаўлення беларускай мовы ад Ф.Скарыны да сучасных пісьменнікаў.Родная мова

Да Дня Абаронцаў Айчыны ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пра людзей высокага абавязку”. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дапамаглі здзейсніць гістарычны экскурс у гераічнае мінулае нашай краіны, даведацца аб слаўных перамогах нашых войскаў, якія адыгралі вырашальную ролю ў гісторыі Айчыны. Для выставы была падабрана літаратура, якая адлюстроўвае мужнасць, высакароднасць, гонар, адвагу моцнай паловы чалавецтва.Пра людзей высокага абавязку

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя час гісторыі “Непераможная і легендарная”, падчас якога пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй стварэння і фарміравання беларускай арміі. Бібліятэкары расказалі аб армейскіх традыцыях і прадэмастравалі навучэнцам дзембельскі альбом 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Дзяцей зацікавілі армейскія фотаздымкі і мастацкае афармленне альбома. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкары павіншавалі ўдзельнікаў сустрэчы з надыходзячым святам – Днем абаронцаў Айчыны.Непераможная і легендарная

20 февраля 2020 года в Берестовицком районном центре  культуры и  народного творчества в преддверии Дня защитника Отечества прошла развлекательная программа «А ну-ка, мальчишки!», подготовленная для ребят клуба «ИгроБум!». Мальчишки принимали  активное участие  в мероприятии, а девочки внимательно следили за ходом каждого конкурса и поддерживали их. Веселое настроение царило на протяжение всего мероприятия.

IMG_1256.JPG     IMG_1236.JPG

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для вучняў 6”В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла конкурсна – гульнёвая праграма “Слава салдацкая, сіла багатырская.” Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, гульнях.20.02.201

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” прайшла гульня – віктарына “Школа добрых манер”. Разам з бібліятэкарам дзеці ўспомнілі правілы і нормы этыкету. Падзяліўшыся на дзве каманды “Добрыя манеры” і “Культура зносін” вучні прымалі ўдзел ў конкурсах, гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны.18.02.201

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.