231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшоў турнір юных эколагаў “Дрыгва – куток дзівосаў.” Бібліятэкар расказала дзецям пра незвычайны і прыгожы свет балот, на якіх можна ўбачыць рэдкія расліны, птушак і звяроў. Таксама дзеці даведаліся, якую карысць яны прыносяць людзям і чаму іх часта называюць “лёгкімі планеты.”13.02.203

Напярэдадні Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба для падлеткаў “Расток” прайшоў урок мужнасці “Памяць сэрца.” Вучні даведаліся пра асноўныя гістарычныя факты пачатку ваенных дзеянняў ў Афганістане. Гучалі песні і вершы ваеннай тэматыкі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у афганскай вайне. У заключэнні мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з дакументальнай і мастацкай літаратурай, а таксама артыкуламі з перыядычнага друку, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Афган – адкрытая рана ў душы.”12.02.203

Да 130-годдзя з дня нараджэння Барыса Пастэрнака ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 9-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў літаратурны агляд “Борис Пастернак: жизнь и судьба”, падчас якога бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей  са старонкамі біяграфіі расійскага паэта і пісьменніка. Затым прадставіла вучням і коратка ахарактарызавала выданні, прысвечаныя жыццю і літаратурнай спадчыне пісьменніка і змешчаныя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Борис Леонидович Пастернак: человек рождается жить, а не готовиться к жизни”.010

4-5 февраля филиалом по культурно-досуговой деятельности аг.Пархимовцы проведены поздравления с Днем Рождения, дети читали стихи пели песни.

IMG_20200204_151247.jpg     IMG_20200205_150318.jpg

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка адбылася экалагічная гадзіна з кніжнай выставай “Родная прырода – наша краса і гонар”. Бібліятэкар расказаў, якія жывёлы водзяцца ў мясцовых лясах, як яны выглядаюць, чым кормяцца і якія маюць звычкі. Удзельнікі пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся шмат цікавага пра Чырвоную кнігу.Родная прырода

Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведалі вучні мясцовай школы. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай. Бібліятэкар расказала пра цікавыя кнігі, пра тое, як іх можна знайсці на стэлажах. Даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, разгледзілі энцыклапедыі, газеты і часопісы. Таксама даведаліся, што па бібліятэцы можна падарожнічаць і віртуальна з дапамогай электроннай прэзентаціі, паглядзець цікавыя мультфільмы і пагуляць у гульні на камп’ютары.Твой сябар

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.