231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3 “Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла гісторыка – краязнаўчая экскурсія “Зямля бацькоў : погляд праз гады”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з выставай фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, дзе адлюстраваны помнікі архітэктуры, старажытныя вуліцы і побыт бераставічан на працягу ХХ ст. Вучні наведалі экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму вучонаму - манголазнаўцу, ураджэнцу Вялікай Бераставіцы Восіпу Міхайлавічу Кавалеўскаму, імя якога носіць раённая бібліятэка, а таксама партрэтную галерэю знакамітых землякоў Бераставіцкага краю, якія сталі выдатнымі вучонымі, паэтамі, ваеначальнікамі.

07.02.201 07.02.204

Бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, у межах праграмы “Беларусь турыстычная”, падрыхтавалі і правялі краязнаўчае падарожжа “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці ставяць перад сабой мэту: пашырыць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну свайго народа, выхоўваць патрыятызм, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы. Падчас мерапрыемства бібліятэкары больш падрабязна спыніліся на знакамітых мясцінах нашага краю. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Году малой радзімы, якая складаецца з раздзелаў: “Бераставіччына – цудоўная кветка вянка Беларусі” і “Турыстычныя маршруты Гродзенскай вобласці”.Маленькім беларусам

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок па асновах інфармацыйнай культуры “Выбар кніг у бібліятэцы. Алфавітны каталог”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з каталогамі і картатэкамі бібліятэкі і навучыла самастойнаму пошуку літаратуры па алфавітным каталозе. На практычных занятках неабходна было ўсталяваць наяўнасць у бібліятэцы кнігі і знайсці матэрыял на зададзеную тэму ў энцыклапедыях.Выбар кніг у бібліятэцы

Наведвальнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі пазнаёміліся з творчасцю беларускага мастака Івана Хруцкага падчас мастацкай хвіліны-вернісажа “Славуты мастак Беларусі”. Мерапремства было прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння знакамітага мастака. Бібліятэкар коратка расказала аб жыццёвым і творчым лёсе І.Хруцкага, які вылучаўся віртуозным выкананнем нацюрмортаў, а таксама быў выдомы і папулярны ў свой час як партрэтыст і пейзажыст, прадставіла выданні раённай бібліятэкі, змешчаныя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Вялікі мастак з Беларусі Іван Хруцкі”.20200207 120857

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 3”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на краязнаўчы калейдаскоп “Край мой там, дзе продкаў карані”, прысвечаны Году малой радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з багатай гісторыяй малой радзімы, легендамі, помнікамі архітэктуры, скульптурнымі кампазіцыямі, унікальным музеем “Вавёркі”. Дзеці называлі вуліцы, на якіх яны жывуць, расказвалі аб прыгожых і маляўнічых куточках роднага краю, адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны “Хто лепш ведае аб родным краі”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы мясцовых паэтаў у якіх адлюстравана любоў і павага да сваёй малой радзімы і роднай мовы.

05.02.201 05.02.204

4 лютага бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла на чарговай сустрэчы аматарскага аб'яднання "Чамучкі" экалагічнае падарожжа "Цуды жывой прыроды", прымеркаванае да Міжнароднага дня водна - балотных угоддзяў. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся для чаго патрэбныя матухне прыродзе балоты і абмеркавалі прытчу "Чароўная крыніца".Цуды жывой прыроды

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.