231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да 130-годдзя з дня нараджэння Барыса Пастэрнака ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 9-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў літаратурны агляд “Борис Пастернак: жизнь и судьба”, падчас якога бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей  са старонкамі біяграфіі расійскага паэта і пісьменніка. Затым прадставіла вучням і коратка ахарактарызавала выданні, прысвечаныя жыццю і літаратурнай спадчыне пісьменніка і змешчаныя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Борис Леонидович Пастернак: человек рождается жить, а не готовиться к жизни”.010

4-5 февраля филиалом по культурно-досуговой деятельности аг.Пархимовцы проведены поздравления с Днем Рождения, дети читали стихи пели песни.

IMG_20200204_151247.jpg     IMG_20200205_150318.jpg

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка адбылася экалагічная гадзіна з кніжнай выставай “Родная прырода – наша краса і гонар”. Бібліятэкар расказаў, якія жывёлы водзяцца ў мясцовых лясах, як яны выглядаюць, чым кормяцца і якія маюць звычкі. Удзельнікі пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся шмат цікавага пра Чырвоную кнігу.Родная прырода

Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведалі вучні мясцовай школы. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай. Бібліятэкар расказала пра цікавыя кнігі, пра тое, як іх можна знайсці на стэлажах. Даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, разгледзілі энцыклапедыі, газеты і часопісы. Таксама даведаліся, што па бібліятэцы можна падарожнічаць і віртуальна з дапамогай электроннай прэзентаціі, паглядзець цікавыя мультфільмы і пагуляць у гульні на камп’ютары.Твой сябар

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3 “Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла гісторыка – краязнаўчая экскурсія “Зямля бацькоў : погляд праз гады”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з выставай фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, дзе адлюстраваны помнікі архітэктуры, старажытныя вуліцы і побыт бераставічан на працягу ХХ ст. Вучні наведалі экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму вучонаму - манголазнаўцу, ураджэнцу Вялікай Бераставіцы Восіпу Міхайлавічу Кавалеўскаму, імя якога носіць раённая бібліятэка, а таксама партрэтную галерэю знакамітых землякоў Бераставіцкага краю, якія сталі выдатнымі вучонымі, паэтамі, ваеначальнікамі.

07.02.201 07.02.204

Бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, у межах праграмы “Беларусь турыстычная”, падрыхтавалі і правялі краязнаўчае падарожжа “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці ставяць перад сабой мэту: пашырыць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну свайго народа, выхоўваць патрыятызм, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы. Падчас мерапрыемства бібліятэкары больш падрабязна спыніліся на знакамітых мясцінах нашага краю. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Году малой радзімы, якая складаецца з раздзелаў: “Бераставіччына – цудоўная кветка вянка Беларусі” і “Турыстычныя маршруты Гродзенскай вобласці”.Маленькім беларусам

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.