231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася дыскусія "Дурман трава ці абманутыя лёсы". Падчас гутаркі моладзь пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення наркотыкаў. Даведаліся што нашыя продкі сілкаваліся насеннем канопляў, лячыліся ёю, шылі з яе адзежу. Наркаманія - адно з самых страшных з'яў нашай сучаснасці. З кожным днём усё больш людзей, асабліва моладзі, трапляюць у палон наркотыкаў. Бібліятэкар па дадзенай тэме падрыхтавала памяткі, буклеты, лістоўкі: "Наркаманія. Бітва працягваецца", "Аднойчы прыняўшы наркотык - зрабі правільны выбар", "Наркотыкі? Не, не мая тэма!", "Наркотыкі. Міфы і факты"Дурман трава ці абманутыя лёсы

На базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў раённага праекта “Школа лідэра”, які аб’ядноўвае актыўных і ініцыятыўных маладых людзей з розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, якія валодаюць лідэрскімі якасцямі, цвердым характарам, спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на кіруючыя пасады.Школа лідэра

26 лістапада ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены бібліятэчны ўрок "Па старонках кнігі “Памяць”". Бібліятэкары сумесна з настаўніцай пачатковых класаў прапанавалі вучням цікавы экскурс у мінулае, пазнаёмілі з раздзеламі кнігі “Памяць”. Вучні з захапленнем знаходзілі знаёмыя мясціны і імёны сваіх землякоў, аб якіх паведамляецца ў кнізе. Дзеці падрыхтавалі паведамленні аб сваіх родных, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Бераставіччыны.Па старонках кнігі

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшоў урок дабрыні “Мой любімы і верны сябар”, прысвечаны Сусветнаму дню хатніх жывел. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй ўзнікнення гэтага свята. Пазнаёміла са сваім хатнім "улюблямцам" і распавяла як трэба даглядаць за ім. Далей дзеці з вялікім задавальненнем расказвалі аб сваіх хатніх пітомцах. Затым па чарзе дзеці чыталі і абмяркоўвалі апавяданне Алены Багданавай “Маркіза” і Рыгора Осцера “Кацяня па імені Гаў”. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у разгадванні загадак аб хатніх жывелах. Падводзячы вынікі сустрэчы, дзеці зрабілі выснову, калі ты ўзяў на сябе адказнасць клапаціцца і даглядаць, выхоўваць і сябраваць са сваім хатнім пітомцам, то гэта назаўжды - на ўсё жыццё. Ты прыручыў яго! Ты за яго ў адказе!Мой любімы і верны сябар

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла прававую гульню “Усе мы розныя, усе мы роўныя”. У гульнявой форме бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з Канвенцыяй аб правах дзіцяці. А затым згадалі казкі ў якіх парушаны правы герояў.Усе мы розныя усе мы роўныя

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.