231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле "Макараўская сельская бібліятэка" для наведвальнікаў летняга лагера прайшло адкрыты дыялог «Усё для здароўя - здароўе для вас». Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў дзяцей прыярытэтаў здаровага ладу жыцця і негатыўнага стаўлення да курэння, алкаголю, наркотыкаў, фарміраванне элементарных гігіенічных навыкаў, прывіццё беражлівых адносін да свайго здароўя.

фото 4

Игровая программа " Станция Нескучайка" прошла 21 августа-дети отправились в страну Нескучайка, узнали много интересного о сказочном мире.

IMG 20190821 114447

У філіяле "Пархімаўская інтэграванная сельская бібліятэка" прайшоў урок прафарыентацыі «Прафесія - бібліятэкар». Прысутныя даведаліся аб прафесіі бібліятэкара і аб тым, дзе можна атрымаць адпаведную адукацыю.

Для наведвальнікаў аздараўленчага лагера "Сонейка", у межах праграмы чытання "Лета і кніга", у філіяле "Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны марафон на лепшага знаўцу беларускіх твораў "Падарожжа ў краіну Чыталію". Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах "Загадкавы", "Чароўны капялюш", "Пазнай партрэт пісьменніка", "Хто як падае голас", адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы, складалі пазлы.Была падрыхтавана інсцэніроўка верша Авяр'яна Дзеружынскага "Падманшчыца".Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава па кнігах, якія дзеці прачыталі за час летніх канікул. Скончылася мерапрыемства чытаннем вершаў на беларускай мове.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў дзень самакіравання “Чытач за кафедрай”. Па традыцыі ў гэты дзень ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. У іх абавязкі ўваходзіла выдача і прыём літаратуры, тэматычны падбор выданняў, растаноўка кніг ў фондзе, агляд і падшыўка перыядычных выданняў. "Новыя" бібліятэкары з задавальненнем ўключыліся ў работу і справіліся з усімі сваімі абавязкамі. А пад канец працоўнага дня прапанавалі часцей праводзіць такія дні. Дзень самакіравання сапраўды яднае кнігай бібліятэкара і чытачоў.

Бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Масаляны правялі рэтра-вечар "Калі мы былі маладымі ..." для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Ладачкі". Успомніць маладосць, правесці з карысцю час змаглі ўсе хто прыйшоў на сустрэчу. Удзельнікі ўспаміналі ўсім вядомыя і любімыя песні "Людзі сустракаюцца", "Там, дзе клён шуміць", "Ландышы" і многія іншыя. Актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе па фразе з песні трэба было назваць фільм. З задавальненнем спявалі "Чорны кот", "Добрыя дзяўчаты", "Стары клён", "Стаяць дзяўчынкі" ... І вядома, які ж вечар без танцаў? Госці з задавальненнем танцавалі пад песні сваёй маладосці. Па словах прысутных рэтра-вечар праляцеў вельмі хутка і цікава.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.