231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі восеньскія вячоркі “Хатняя камора”. На сустрэчы гучала ода гародніне. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах “Што б гэта значыла”, “Кухарка”, “Капуснік”, “Агародніцкі рэстаран”, “Рэклама гародніны”, “Дэгустацыя гародніны”. Кожны ўдзельнік падзяліўся сваім вопытам вырошчвання гародніны, абмяняліся рэцэптамі нарыхтовак. Была наладжана выстава перыядычнага друку “Разумны сад - хітры агарод”.

Восеньскія вячоркі

Третьего августа, берестовицкие аграрии, первыми в области отметили праздник окончания сбора урожая-районные "Дожинки". Торжественным шествием по центральной улице поселка прошли представители сельскохозяйственных предприятий района, местной власти и почетные гости, к летнему амфитеатру, где состоялось торжественная церемония награждения лучших из лучших. А завершением праздника стало выступление заслуженной артистки Республики Беларусь Ирины Дорофеевой, а также певца и композитора Тариела Майсурадзе. 

DJI 0013-1

PEFvvSGvVbw

rX7StU4KSBI

IMG 3364

Наведвальнікі прышкольнага лагера “Следапыты” завіталі ў філіял “Дзіцячая бібліятэка”, дзе прынялі ўдзел у літаратурна - музычнай гасцёўні “Край родны пад бусліным крылом”. Бібліятэкар расказала пра цікавыя мясціны і знакамітых людзей Беларусі. На мерапрыемстве дзеці слухалі музычныя творы, чыталі вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра Радзіму. Таксама яны наведалі партрэтную галерэю знакамітых землякоў і экспазіцыю “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая наглядна знаёміць з гістарычнымі асобамі і архітэктурнымі помнікамі нашай зямлі.

07.08.194 07.08.195

У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана кніжная выстава “Любімыя творы некалькіх пакаленняў”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння расійскага пісьменніка Аркадзя Пятровіча Гайдара (Голікава). Дзеці прышкольнага лагера ДУА “Пархімаўскі вучэбна –педагагічны комплекс яслі –сад – базавая школа” пазнаёміліся з выставай, для іх быў арганізаваны бібліяграфічны агляд літаратуры і знаёмства з біяграфіяй А.П.Гайдара з праглядам буктрэйлера, а таксама адбыліся гучныя чытанні твораў аўтара. Прысутныя з задавальненнем прачыталі апавяданні “Ночь в карауле”, “Распущенность» і іншыя.

Любімыя творы

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень добрых спраў "Кніжкіна бальнічка". Да пачатку мерапрыемства былі падрыхтаваны кнігі, якія маюць патрэбу ў рамонце. Юным наведвальнікам нагадалі правілы беражлівых адносін з кнігамі. Дзеці ўважліва слухалі, а затым з вялікай адказнасцю падышлі да "лячэння" кніжных выданняў, распраўлялі загнуўшыся старонкі,падклейвалі клеям, скотчам і паперай, сціралі алоўкавыя пазнакі. У творчай майстэрні дзеці адчулі важнасць сваёй працы, і прыйшлі да высновы, што да кніг трэба ставіцца беражліва і акуратна. Адрамантавана звыш 20 кніг.

Книжная больничка

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі для наведвальнікаў гульню-падарожжа “Тры чароўных вока ў святлафора”. Бібліятэкар паўтарыла з дзецьмі правілы дарожнага руху, а таксама агульныя правы і абавязкі паводзін на дарозе. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарын “Зялёны агеньчык”, “Азбука бяспекі” і “Скрыжаванне загадак”. Прынялі ўдзел у гульнях “Можна ці не?”, “Эстафета шафёраў”, “Дарожныя знакі”.

02.08.191 02.08.192
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.