231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

30 красавiка 2019 года ў канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі  «Бераставiцкая дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў канцэрт, прысвечаны 75-годдзю утварэння Гродзенскай вобласцi, - юбiлей, якi адбудзецца у вераснi бягучага года.

IMG 9324 IMG 9338

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гадзіна інфармацыі «Абітурыенту на заметку» для навучэнцаў 9-10 класаў Алекшыцкай сярэдняй школы. Увазе вучняў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Права служыць на мяжы». З агітацыйнай гутаркай выступіў намеснік начальніка памежнай заставы Сямёнаўка лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч. У ходзе гутаркі падлеткі даведаліся куды трэба паступаць каб служыць у пагранічных вайсках, аб ходзе ўступнай кампаніі ў вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы, а таксама аб умовах ваеннай службы па кантракце. Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні.

Гадзіна інфармацыі Абітурыенту на заметку Гадзіна інфармацыі Абітурыенту на заметку2

У рамках акцыі “Беларусь памятае” у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў турнір памяці “Іх жыццё – подзвіг: Іван Міхайлін, Вольга Соламава”.

03.05.191 03.05.192

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў бібліяграфічны агляд літаратуры “Яскравы пясняр сваёй Радзімы”, які прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса. Знаёмства з творчасцю аўтара шматлікіх вершаў і паэм пераканала ўсіх прысутных у бязмежнасці і шчырасці пачуццяў пісьменніка да роднага краю, да людзей. І хоць не шмат часу было адведзена для жыцця і творчасці таленавітага беларускага паэта, ён паспеў аб сабе пакінуць добрае імя.

Яскравы пясняр сваёй Радзімы

Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” далучыўся да абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”. Літаратурная вахта памяці “Прачытай кнігу пра вайну” была прысвечана творам, якія расказваюць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Разам з вучнямі 4 класа творы чыталі : намеснік дырэктара РУСП “Масаляны”- Навакоўская Юлія Віктараўна, дырэктар Масалянскай школы - Козел Галіна Мікалаеўна, настаўнікі пачатковых класаў. Чыталіся ўрыўкі з твораў В.Быкава, вершы П.Панчанкі, П.Броўкі, Я.Купалы, П. Глебкі.

Прачытай кнігу пра вайну

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка”, адбыўся агляд перыядычных выданняў "Свет зяленай перыёдыкі" - найбольш папулярных выданняў экалагічнага напрамку, якія знаёмяць юных чытачоў з насельнікамі нашай планеты і актуальнымі экалагічнымі праблемамі сучаснасці. Наведвальнікі даведаліся, што такое перыядычныя выданні, чаму карысна чытаць часопісы і як можна выкарыстоўваць інфармацыю перыядычных выданняў?

Свет зяленай перыёдыкі
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.