231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Філіял «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» разам з ўдзельнікамі літаратурнага кружка «Знайка» правялі гульнёвую праграму «Ах, снег-сняжок…». Дзеці даведаліся пра Сусветны дзень снега (Міжнародны дзень зімовых відаў спорту). Прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрытнасць і кемлівасць (заданне «Мелодыі Каляд », разгадванне загадак), спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і меткасць (заданні «Зімовы кругазварот», «Снежныя забавы»), падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму. На сустрэчы адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера, нягледзячы на тое, што пры правядзенні эстафеты прысутнічаў спаборніцкі момант. Усе ўдзельнікі засталіся вельмі задаволеныя.

Гульнёвая праграма

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сустрэлася з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Пралеска”. Для дзяцей прайшло экалагічнае падарожжа “Загадкі і таямніцы прыроды”. Бібліятэкар расказала аб тым, як многа цікавага напісана ў кнігах аб жыцці жывёл і птушак, пра незвычайныя атмасферныя з’явы і экзатычныя расліны. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.

Экалагічнае падарожжа Загадкі і таямніцы прыроды

18 студзеня філіял "Пархімаўская ІСБ" наведаў бераставіцкі краявед, Лаурэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Пацэнка. Запрошаныя з цікавасцю слухалі гісторыі краязнаўца, ён расказаў як працаваў над кнігай "Памяць". Вельмі цікава было паслухаць расказ краяведа пра яго сустрэчу з Уладзімірам Ліпскім ( аўтарам кнігі “Вясёлка над Нёманам”), падчас якой і нарадзілася аповесць “Бераставіца – прыгажосці крыніца”.

Сустрэча жыхароў аг.Пархімаўцы з бераставіцкім краяведам Мікалаем Іванавічам Пацэнка

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас пазнавальнай гадзіны "Казачны калейдаскоп" дзеці пазнаёміліся з чароўнымі зімовымі казкамі і з задавальненнем слухалі казку Раісы Баравіковай "Масленіца".

Пазнавальная гадзіна

Для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў дзень ветлівасці “У госці да ветлівага гнома”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй этыкета, культурай мовы, правіламі паводзін і разам з дзецьмі ўспомнілі ветлівыя словы . Хлопчыкі і дзяўчынкі прамалі ўдзел у гульнях “Добра – кепска”, “Чароўныя словы”, а таксама чыталі вершы.

16.01.191 16.01.192

    15 января 2019 года на Ратушной площади, г.п. Б. Берестовица, состоялся культурно-спортивный праздник «О спорт, ты – жизнь!», подготовленный сотрудниками отдела по работе с молодежью Берестовицкого районного центра культуры и народного творчества. Участники спортивного мероприятия  искренне обрадовались выпавшему снегу, ясной зимней погоде с легким морозцем и возможности весело и активно провести время с забавным Мишкой. В веселых эстафетах под названием «Лыжи дружбы», «Рукопожатие дружбы», «Битва мешками», «Перетягивание канатов» конечно победила дружба.

IMG-427793fbbb5f3bba9ce0f44ca762eb66-V IMG-b626dfa710b1789872a80b49601bac6f-V
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.