231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло экалагічнае падарожжа "Жывая вада бацькаўскіх крыніц". Падчас падарожжа малодшыя школьнікі даведаліся, якія ўчасткі сушы называюцца балотамі, якую карысць яны прыносяць зямлі і якія таямніцы і загадкі хаваюць.

Жывая вада бацькаўскіх крыніц

У межах Года малой радзімы бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавала для чытачоў бібліятэкі гучнае чытанне “Чытаем кнігі нашых землякоў”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі мясцовых паэтаў - Галіны Жывіцы “Вачыма Берасцянкі” і Івана Летка “Грамы на зімоўцы”.

Гучнае чытанне Чытаем кнігі нашых землякоў

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» адбылося адкрыццё кніжнай выставы «Подзвіг вялікі і вечны», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раздзелы выставы прысвечаны вызваленню Рэспублікі Беларусь, Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна. Кожны раздзел змяшчае дакументальную і мастацкую літаратуру, фотаматэрыялы і рарытэтныя лістоўкі, газеты перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Адкрыццё кніжнай выставы Подзвіг вялікі і вечны

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла ўрок прафілактыкі “За здаровае пакаленне”. На уроку пагаварылі аб прычынах курэння і яго наступствах. Вучні даведаліся, што праблема курэння – адна з першых ва ўсём міры. Дзеці паслухалі казку С.М. Міхалкова “Як мядзведзь трубку знайшоў” і зразумелі , што здароваму чалавеку жывецца лягчэй і лепш.

Урок прафілактыкі За здаровае пакаленне

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу месяца дзейнічала інфармацыйная паліца “БССР – перыяд нацыянальнай гісторыі”, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння БССР. Кожны наведвальнік бібліятэкі мог азнаёміцца з матэрыяламі гэтай паліцы, на якой змяшчаліся звесткі пра першага кіраўніка ўрада Змітрака Жылуновіча (Цішка Гартны), пра “Усебеларускага старасту” Аляксандра Чарвякова і іншых.

БССР  перыяд нацыянальнай гісторыі

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання для дарослых «Сустрэча» пад назвай «І гарбаты папіць, і кнігу абмеркаваць». Вечар-дыялог прайшоў у нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарбаты, размова ішла пра любоў да кнігі і чытання, абмеркоўваліся любімыя кнігі, аўтары. Бібліятэкары рабілі ўсё магчымае каб акружыць пажылых людзей увагай і душэўным цяплом.

І гарбаты папіць і кнігу абмеркаваць
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.