231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 8 “А” класа Вялікабераставіцкай школы прайшоў лекторый да Сусветнага Дня адмовы ад палення “За жыццё без табака”.

15.11.184 15.11.182

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў мясцовага сельскагаспадарчага ліцэя на інфармацыйны час “Моладзь і сучасныя маладзёжныя субкультуры”, падчас якога пазнаёмілі маладых людзей з паняццем “субкультура”, з сучаснымі маладзёжнымі плынямі, станоўчым і адмоўным уплывам субкультур на развіццё асобы маладога чалавека. Бібліятэкар прадставіла прысутным электронную прэзентацыю “Субкультурная мазаіка”.

20181113 172655 20181113 172747

“Культурная спадчына Бераставіцкага краю” – такой была тэма краязнаўчай экскурсіі, якую супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Дырэктар раённай бібліятэкі пазнаёміла дзяцей з помнікамі гісторыі і культуры Бераставіччыны, у тым ліку страчанай спадчынай, прадставіла ім галерэю партрэтаў славутых людзей Бераставіцкага краю і фотаэкспазіцыю “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якія аформлены ў бібліятэцы.

Краязнаўчая экскурсія1 Краязнаўчая экскурсія2

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі" па тэме "Пра ўсё на свеце". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, для чаго патрэбныя кнігі, з чаго яны складаюцца і як правільна імі карыстацца.

Пра ўсё на свеце

Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага” падрыхтавана да друку і выпушчана даследчая праца А.Ф. Втарушына “Фелікс Ражанскі, паэт-паўстанец з Вялікай Бераставіцы”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння ўраджэнца Вялікай Бераставіцы. У кнізе ўпершыню сабрана літаратурная спадчына Ф. Ражанскага (1838-1913), які праславіўся сваімі палымянымі вершамі і паўстанцкімі песнямі, створанымі ў час вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Кніга А.Ф. Втарушына стала першым выданнем у Беларусі аб жыцці і рэвалюцыйнай дзейнасці паэта-рэвалюцыянера, выдаўца газеты “Мужыцкая праўда”, паплечніка К. Каліноўскага.

20181106 130558

Падчас дабрачыннай акцыі "Падары кнігу", якая была аб'яўлена раённай бібліятэкай і пачалася на пачатку года, нераўнадушныя жыхары раёна сабралі кнігі для пажылых людзей. Уся сабраная літаратура была перададзена ў аддзяленне кругласутачнага прыбывання для пажылых і інвалідаў аг.Алекшыцы.

Падары кнігу
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.