231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

На моладзевай пляцоўцы “У лабірынце вольнага часу” адбыліся гучныя чытанні “Малая радзіма, з табой маё сэрца”. Наведвальнікі чыталі творы пісьменнікаў - землякоў, пазнаёміліся з выставай “Тут карані, адсюль вытокі”, адказвалі на пытанні віктарыны “Мая Радзіма”.

Малая радзіма з табой маё сэрца

 

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей інфармацыйны калейдаскоп ”Краіна здаровага дзяцінства”. Прысутныя  даведаліся аб тым, як важна весці здаровы лад жыцця, прынялі ўдзел у міні – віктарыне,  праглядзелі мультфільм “Пра бегемота, які баяўся прывівак”.

Краіна здаровага дзяцінства

Бібліятэкар філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” далучылася да гульнявой праграмы, што прайшла на пляцоўцы каля філіяла па КДД аг. Алекшыцы. Разам з супрацоўнікамі МНС для дзяцей была падрыхтавана гульнёва – забаўляльная праграма. Бібліятэкар арганізавала кніжную выставу – рэкламу “У краіне дзіцячай перыёдыкі” з бібліяграфічным аглядам часопісаў “ Юный спасатель”, “Служба спасения”, а таксама кніг і буклетаў.
Гульнёва забаўляльная праграма
 
 

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “На старонках перыёдыкі”. Бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з літаратурай, у якой чытач можа знайсці дзелавыя і практычныя парады для вырашэння многіх паўсядзённых праблем, для правядзення вольнага часу і адпачынку. Перыядычныя выданні найбольш аператыўна адгукаюцца на ўсе падзеі сусветнага і дзяржаўнага маштабу, асвятляюць грамадскае і культурнае жыццё рэгіёну.
На старонках перыёдыкі
 
 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для дзяцей профільнага аздараўленчага лагера “Краяведы” з кругласутачным знаходжаннем, прайшлі гучныя чытанні “Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2021 года”. Прысутныя даведаліся цікавыя факты з біяграфіі майстроў роднага слова і пазнаёміліся з іх творамі. На сустрэчы гучалі байкі, урыўкі з твораў і вядомыя вершы М.Багдановіча, В.Віткі, І.Шамякіна, І.Мележа, К.Крапівы, І.Муравейкі, П.Місько, М.Маляўкі, Н.Гілевіча, Ул.Ягоўдзіка і інш. Беларуская мова заўсёды ў сэрцы кожнага беларуса, родная і блізкая з самага дзяцінства. Наведвальнікі з задавальненнем паслухалі мілагучныя вершы на роднай мове. Маладое пакаленне павінна зберагчы родную мову для будучага сваёй краіны. І з гордасцю несці яе ў сваім сэрцы. Для гасцей была наладжана кніжная выстава твораў - юбіляраў беларускіх пісьменнікаў.

Беларускія пісьменнікі

 

Чукоўскі - адзін з першых аўтараў, з якім мы знаёмімся, нават не ўмеючы чытаць. Яго творы нам чытаюць бацькі. Колькі ж гадоў творам Карнея Чукоўскага? Аказваецца, што ў гэтым годзе юбілей у такіх вядомых твораў як «Путаница», «Телефон», «Федорино горе». Ім споўнілася 95 год. Творы Карнея Чукоўскага запамінаюцца нам у раннім узросце і застаюцца ў нашай памяці назаўсёды. У кожнага твора свой характар, свой лёс, свой шлях да чытача. З гэтай нагоды наведвальнікі філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адправіліся ў казачнае вандраванне “Любімыя творы некалькіх пакаленняў”. Удзельнікі мерапрыемства правялі свой вольны час з любімымі і добра знаёмымі творамі, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў.
 Любімыя творы некалькіх пакаленняў
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.