231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Напярэдадні Дня Перамогі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць у вяках”. Для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя бібліятэкары правялі прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі з элементамі інсталяцыі “Вечны агонь памяці”, прысвечаную Дню Перамогі. Дзяцей зацікавілі кніжныя ілюстраваныя выданні аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама набор армейскай пасуды і каска, якія былі прадстаўлены на выставе-інсталяцыі. Гістарычны экскурс “Подзвіг і адзінства беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” акунуў прысутных у падзеі суровых ваенных гадоў на тэрыторыі Беларусі.  
 
Подзвігу народа жыць у вяках 

У  рамках абласнога бібліятэчнага  дня «Мы – гэта памяць» бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з мясцовай школай правяла гадзіну памяці “Полымя вашых сэрцаў – гэта вечны агонь”. Бібліятэкар звярнула ўвагу наведвальнікаў на той факт, што з кожным годам усё менш застаецца жывых сведак тых падзей і важна захаваць памяць пра герояў баёў і працаўніках тылу ў сэрцах маладога пакалення. Таксама бібліятэкар пазнаёміла прысутных з фотавыставай “Воіны – землякі”.

Полымя вашых сэрцаў гэта вечны агонь

Да Дня ўступлення Беларусі ў Арганізацыю Аб’яднаных нацый (30.04.1945 г.) супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі для вучняў старшых класаў гістарычную бліц-інфармацыю “Беларусь і ААН”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй утварэння ААН і аб членстве Беларусі ў спецыялізаваных установах ААН, а таксама прадставіла прысутным выданні, змешчаныя на кніжнай выставе.
 Беларусь і ААН

26 красавіка 2021 года споўнілася 35 гадоў з часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да гэтай трагічнай даты ў раённай бібліятэцы аформлена выстава-рэквіем, на якой прадстаўлены кнігі і матэрыялы перыядычнага друку, прысвечаныя падзеям тых дзён і людзям, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі. Есць тут і палічка з творамі мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў, якія закранулі тэму Чанобыля ў сваёй творчасці. Бібліятэкары падрыхтавалі электронную прэзентацыю “Трагедия нахолсте”, якую можна паглядзець на сайце бібліятэкі і пазнаёміцца з імёнамі мастакоў Беларусі, Украіны і Расіі, якія звярнуліся да гэтай трагічнай тэмы і адлюстравалі яе ў сваіх палотнах.

Трагедия

“Я – іскра квяцістага полымя зораў…” – пад такой назвай у раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі. Сярод твораў, прадстаўленых на выставе, ёсць найноўшае выданне “Змітрок Бядуля. Казкі” з мастацкім афармленнем беларускай мастачкі Алены Лось. Да юбілею пісьменніка бібліятэкары падрыхтавалі гучныя чытанні “Чытаем творы Змітрака Бядулі”. У выкананні Жанны Матысік, бібліятэкара чытальнай залы, прагучаў верш З. Бядулі  “Вясной”.
 Я іскра квяцістага полымя зораў
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.