231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Кніга займае значнае месца ў жыцці кожнага чалавека. Яна прыходзіць у наша жыццё з маленства, з першых яскравых малюнкаў і захапляючых казак, з першых літар, якія пачыналі вывучаць у школе. Чалавек павінен паважаць, шанаваць, берагчы і захоўваць кнігу. У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна дапамогі “Кніжная бальнічка” (чарговае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок”). Дзеці разам з бібліятэкарам з задавальненнем і ахвотай рамантавалі кнігі, якія пашкодзіліся ад шматразовага выкарыстання, падклейвалі кніжныя вокладкі і старонкі. Аказаўшы кнігам “дапамогу”, юныя чытачы засталіся задаволеныя тым, што ўнеслі свой невялічкі ўклад у “гісторыю жыцця” выданняў, якія чыталі ў свой час яшчэ іх бацькі.

Кніжная бальнічка

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў казачны свет”. Дзеці з задавальненнем акунуліся ў атмасферу казачнага свету, дзе разам з героямі вядомых казак разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўнялі радок любімай казкі працягам і яшчэ раз упэўніліся, што “Сказка ложь, да в ней намёк – добру молодцу урок”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Казка дзверы адчыняе”. Прадоўжылася мерапрыемства гульнявой праграмай. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкія пачастункі.
 Падарожжа ў казачны свет

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага аб'яднання “Знайка” адбыўся экалагічны квэст “Падарожжа ў краіну “Экалогія”, прымеркаваны да Дня экалагічных ведаў. Бібліятэкар распавяла аб ходзе гульні і правілах паводзін у квэсце. Дзеці даведаліся пра тое, што квэст - гэта прыгодніцкая, спартыўная гульня, у якой неабходна вырашаць інтэлектуальныя заданні, праявіць кемлівасць і прынцып згуртаванасці. За пэўны час удзельнікі павінны былі выканаць заданні, якія адлюстроўваюць прыклады рашэння экалагічных праблем. На ўсіх станцыях актыўна адказвалі на пытанні, вырашалі задачы, разгадвалі загадкі, рэбусы і спасцігалі веды па экалогіі. За правільныя адказы атрымлівалі літары чароўнага экалагічнага слова. Прайшоўшы ўсе станцыі, склалі слова “Прырода”.
 Падарожжа ў краіну Экалогія

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Нехварэйка». Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі аб згубных звычках, якія нясуць пагрозу жыццю. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі займальнае падарожжа па краіне Здароўя, падчас якога вучыліся берагчы і ўмацоўваць сваё здароўе.

Пасяджэнне аматарскага абяднання

 
 

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей дзейнічала літаратурная чытальня “Падарожжа па кніжных старонках”. Да ўвагі маленькіх чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава, якая прапанавала выбраць сабе новага сябра – займальную кнігу. Калі назіраеш за дзецьмі, як яны выбіраюць кнігі, такое пачуццё, што яны ў вялікай краме цацак. Для кожнага з іх, старонка кнігі – гэта цэлае адкрыццё. Вельмі прыемна, што бібліятэка і кніга дорыць ім такое шчасце пазнання навакольнага свету.

Падарожжа па кніжных старонках

 

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла кніжная выстава – рэклама з бібліяграфічным аглядам літаратуры “Будзь у фармаце – чытай беларускае”, у рамках бібліятэчнага праекта “Маладзёжны чытаймер. Актывацыя… Вірус чытання”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з літаратурай беларускіх аўтараў. Звярнула ўвагу на навінкі беларускага друку, цудоўныя раманы і аповесці для моладзі, напісаныя на роднай мове. Для аматараў гістарычнай тэмы прапанавала некалькі выданняў. Для тых, хто больш аддае перавагу ваеннай тэме, таксама ёсць кнігі вельмі цікавыя, з захапляючым сюжэтам. Асаблівы інтарэс у вучняў выклікала літаратура пра нашу Радзіму. Кожны змог знайсці сабе кніжку па густу.
Выстава знаёмства бібліяграфічны агляд літаратуры З дзіцячых гадоў і назаўжды кнігі лепшыя сябры
 
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.