231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі на абанеменце раённай бібліятэкі аформлена інфармацыйная выстава "2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі“. Бібліятэкар інфарміравала чытачоў аб этапах развіцця міждзяржаўных адносін дзвюх шматнацыянальных дзяржаў, аб культурных традыцыях, якія заўсёды спрыялі развіццю сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

 

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гульня - падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”.  Разам з чароўнай Феяй дзеці адправіліся у краязнаўчае падарожжа па Беларусі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. З расказа бібліятэкара прысутныя даведаліся хто такія: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Янка Купала і Якуб Колас.
Маленькім беларусам пра любую Беларусь
 
 

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Знаёмства з бібліятэкай”. Дзеці даведаліся аб расстаноўцы кніг у бібліятэцы, як правільна шукаць патрэбную кнігу на полцы і куды яе ставіць. Затым кожны змог выбраць сабе кнігу на свой густ.Знаёмства з бібліятэкай

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” юныя чытачы сталі ўдзельнікамі цыкла гучных чытанняў “Краіна Чыталія”. Бібліятэкар расказала дзецям аб незвычайным свяце – Дні паэзіі, пазнаёміла з кнігамі дзіцячых пісьменнікаў, прадстаўленымі на кніжнай выставе “З дзіцячых гадоў і назаўжды кнігі – лепшыя сябры”. Наведвальнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні “Рыфмы-мініяцюры”, чыталі любімыя радкі беларускіх пісьменнікаў і дэкламавалі на памяць вершы дзіцячых паэтаў.
Краіна Чыталія
 
 

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей кніжныя жмуркі “У краіне казак і здарэнняў”. Чытачам былі дадзены пытанні – падсказкі па якіх яны павінны адгадаць назву кнігі або аўтара. У ходзе гульні дзеці ўспаміналі галоўных герояў кніг і самыя цікавыя моманты з казак. А тыя кнігі, якія не адгадалі, дзеці ўзялі дамоў для дамашняга чытання.

У краіне казак і здарэнняў

 

Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для жыхароў аг.Пархімаўцы акцыю "Час Зямлі". Падчас акцыі бібліятэкар яшчэ раз напомніла, што 27 сакавіка з 20.30 да 21.30 варта адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы і зрабіць першы крок да беражнага стаўлення да прыродных рэсурсаў.
 Акцыя Час Зямлі
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.