У аграгарадку Макараўцы традыцыйна, 29 чэрвеня, на дзень памінання святых апосталаў Пятра і Паўла праводзіцца «Пятроўскі фэст». У гэты дзень, наведаўшы святочную ранішнюю імшу ў касцёле, жыхары аграгарадка збіраюцца вечарам на пляцоўцы ля мясцовага клуба, дзе іх увазе прапануецца канцэртная праграма, выставы, гульні, начная дыскатэка.