"Чытаем разам" у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”

Печать

       У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Пакуль мы памятаем, мы жывыя”.Чарговае мерапрыемства акцыі было прымеркавана да Дня Перамогі. На гэты раз прысутныя чыталі творы ваеннай тэматыкі на беларускай мове. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Пагранічнага сельскага Савета Козел І.І, намеснік старшыні СВК “Цецяроўка”  Некала М.А. і вучні 4 класа Пагранічнай гімназіі з класным кіраўніком Конік Л.В.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Гераізм, трагедыя, памяць”, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з выданнямі аб Вялікай Айчыннай вайне. 

да дня Перамоги 007 новый размер да дня перамогі 004 новый размер