231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Вялікая Айчынная: жыццё фронта і тыла

         Напярэдадні Дня Перамогі, у рамках абласной акцыі "Летапіс вялікага подзвігу", супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 6 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы ў чытальную залу на патрыятычную гадзіну “Вялікая Айчынная: жыццё фронта і тыла”. Бібліятэкар расказала дзецям пра пачатак вайны і Дзень Перамогі, пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны, на долю якіх выпала мноства выпрабаванняў. Прагучала інфармацыя пра падзеі чэрвеня 1941 года на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана трагічнаму лёсу Хатыні і спаленым вёскам Беларусі. Мерапрыемства суправаджалася песнямі: “Дзень Перамогі”, “Свяшчэнная вайна”, “Жураўлі”, “Дзеці вайны”, а таксама разам з дзецьмі бібліятэкар чытала вершы, прысвечаныя тэме вайны і Перамогі над фашызмам. Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі зацікавілі выданні ваеннай тэматыкі, прадстаўленыя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Старонкі гэтых кніг - гісторыя вайны”. Вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, захаванне памяці пра подзвіг беларускага народа маюць вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання маладога пакалення Беларусі.

 

SAM 3170 новый размер

 

SAM 3157 новый размер

 

SAM 3165 новый размер

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.