“Батлейка ў музеі”

Печать

       28 студеня ў ДУК “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” адбылося святочнае мерапрыемства “Батлейка ў музеі”. Паказ сцэнак быў праведзены ў выкананні вучняў пачатковых классаў гімназіі аг. Пагранічны. Мерапрыемства наведалі вучні Вяліка Бераставіцкай СШ ім. С. Прытыцкага, а таксама дарослыя, агульная колькасць прысутных была сорак чалавек. Госці музея атрымалі цудоўную магчымасць пазнаёміцца са старажытнай традыцыяй народных пастановак падчас святкавання Раства Хрыстова.

 

IMG 0940 новый размер

 

     Сцэнай для прадстаўлення батлейкі звычайна служыць двухпавярховая драўляная скрыня, якая нагадвае царкву ці дамок, дзеі пастановак адбываюцца ў верхнім і ніжнім ярусе. Батлейнікі вадзяць лялькі на стрыжнях па прарэзах у падлозе ярусаў.

 

IMG 0907 новый размер

 

     Сцэну, што нагадвае балкон, на якім адбываецца дзеянне, аздабляюць тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тоненькіх палачак. На задніку сцэны малююцца абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампазіцыі на біблейскі сюжэт і інш. Скрынка закрываецца дзверцамі.

 

IMG 0918 новый размер

 

     Паказ складаецца з дзвюх частак: кананічнай, якая паказвалася на верхнім ярусе, і свецкай, якая гулялася на ніжнім ярусе батлейкі.Пасля выступлення маленькіх артыстаў ім былі ўручаны салодкія пачастункі, а гледачы атрымалі задавальненне ад  выступлення ўдзельнікаў тэатра-батлейкі.