У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была наладжана кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах” прымеркаваная да 35-годдзя з Дня Чарнобыльскай трагедыі. На сённяшні дзень існуе шмат кніг і літаратуры пра Чарнобыль, Прыпяць і аварыю на ЧАЭС. Пісьменнікі не засталіся ў баку, ствараючы мастацкія раманы, навукова-папулярныя працы, аб самай буйной тэхнагеннай катастрофе за ўсю гісторыю чалавецтва. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў: Iвана Шамякiна “Злая зорка”, “Палесская мадонна” i “Зона павышанай радыяцыi”, Барыса Сачанкi “Родны кут” i “Еўка”, Iвана Пташнiкава “Львы”. З творамі, якiя з’явiлiся пасля наведвання пiсьменнiкамi чарнобыльскiх мясцiн, склалi кнiгу “Прайсцi праз зону”. Чарнобыльская трагедыя адлюстравана ў публiцыстычных i дакументальна-мастацкiх творах, сведчаннем гэтаму “Запiскi аб радыяцыi” Барыса Сачанкi, артыкулы Алеся Адамовiча з яго зборнiка “Апакалiпсiс па графiку”, аповесцi “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” Віктара Казько, “Выбух над Прыпяццю” Алеся Крыгi i iншыя.
Новости
- Просмотров: 515