Дзень інфармацыі “Чарнобыльская трагедыя ў нашых сэрцах”

Печать
35 гадоў прайшло з дня найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі нашай краіны - аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да гэтай памятнай даты ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для навучэнцаў 6,8 і 10 класаў прайшоў Дзень інфармацыі “Чарнобыльская трагедыя ў нашых сэрцах”. Наведвальнікі сабраліся, каб успомніць тыя трагічныя падзеі,  калі ў ноч на 26 красавіка 1986 года адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа за ўвесь час існавання чалавечай цывілізацыі. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала аб адной з самых страшных экалагічных катастроф, аб маштабах трагедыі і наступствах экалагічнай катастрофы. Навучэнцы з трапятаннем слухалі пра гераізм і мужнасць служачых электрастанцыі, пажарных, пілотах верталётаў, вайскоўцаў, аб тых няпростых і напоўненых адказнасцю, рашучасцю і адвагай днях і дзяліліся ўспамінамі сваіх дзядуляў, якія прынялі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы. Прагляд фільма-прэзентацыі “Чарнобыль-трагедыя і гераізм народа” дазволіў наглядна прадэманстраваць маштабы экалагічнай катастрофы, глыбока і ярка асвятліць экалагічныя праблемы пасля аварыі на ЧАЭС. Вучні пазнаёміліся з тэматычнай кніжна-ілюстраванай выставай “Чарнобыль у мастацкіх творах”.
 Чарнобыльская трагедыя ў нашых сэрцах