Экскурсія для навучэнцаў Бераставіцкага ліцэя “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”

Печать

Для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі краязнаўчую экскурсію “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”, падчас якой дзеці атрымалі кароткую інфармацыю па гісторыі краю, пазнаёміліся з імёнамі славутых людзей Бераставіччыны. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена фотагалерэя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, на якой змешчаны фотаздымкі краявідаў і жыхароў  Бераставіччыны, зробленыя ў пачатку ХХ стагоддзя. Дзяцей асабліва зацікавілі фота страчанай спадчыны Бераставіцкага краю.

Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю