Гадзіна трывожнай інфармацыі “Будучыня без СНІДу”

Печать
Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДа ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна трывожнай інфармацыі “Будучыня без СНІДу”. Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства было пазнаёміць навучэнцаў з асноўнымі звесткамі пра хваробу, прапаганда ведаў пра магчымыя шляхі заражэння ВІЧ і прафілактыцы СНІД. Бібліятэкар распавяла пра сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках мерапрыемства працавала кніжна-ілюстрацыйная выстава па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Здаровая будучыня – ў тваіх руках”. 
Будучыня без СНІДу