Урок мужнасці і гераізму “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі!..”

Печать
У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. На гэты раз удзельнікі прыйшлі са сваімі сябрамі. Урок мужнасці і гераізму “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі!..” быў прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з некаторымі фактамі з гісторыі вайны, прарэкламавала літаратуру ваеннай тэматыкі для дзяцей. Цікава было паслухаць расказы дзяцей пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі супраць фашыстаў. Амаль кожнаму было што расказаць. Прыемна было пачуць тое, што сёння дзеці такога ўзросту ведаюць пра сваіх продкаў, ведаюць пра вайну… Значыць смела можна рабіць вынік: калі мы, дарослыя, будзем размаўляць з дзецьмі на тэму вайны, будучае пакаленне будзе ведаць сваю гісторыю і ганарыцца сваей краінай.
Гэты дзень мы набліжалі як маглі