Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Польская культура на фоне сацыякультурнай прасторы Беларусі”

Печать
Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі ў рамках юбілейнага Х фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст” прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Польская культура на фоне сацыякультурнай прасторы Беларусі”. Увазе гасцей бібліятэкары прадставілі сучасную польскую паэзію, літаратуру да 180-годдзя з дня нараджэння польскай і беларускай пісьменніцы Элізы Ажэшка і ўраджэнца Навагрудчыны паэта Адама Міцкевіча, на якога зрабіў у свой час уплыў малабераставіцкі гісторык Ігнацій Анацэвіч.Таксама да юбілейнага фестывалю польскай культуры і побыту сабраны выданні пра аг. Вялікія Эйсманты, святочныя праграмы 2012-2020 гг. і альбомы, прысвечаныя міжэтнічным сувязям на Беларусі.
Польская культура на фоне сацыякультурнай прасторы Беларусі