Дзень інфармацыі “Наркотыкам – НЕ!” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй

Печать
“Наркотыкам – НЕ!” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй, які адзначаецца ў свеце 26 чэрвеня. Бібліятэкары правялі для вучняў старшых класаў шок-урок “Наркотыкі – вандроўка без вяртання”, падчас якога напомнілі дзецям аб шкодным і небяспечным уплыве наркотыкаў на здароўе чалавека, а таксама расказалі ім аб гісторыі заснавання Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Завяршыўся Дзень інфармацыі праглядам віртуальнага інфармацыйнага часопіса “26 чэрвеня - Міжнародны Дзеньбарацьбы з наркаманіяй”, з якім можна азнаёміцца на сайце раённай бібліятэкі.

Наркотыкам НЕ