Гучныя чытанні “Ляці, ляці Купалаўскае слова…”

Печать
“Ляці, ляці Купалаўскае слова…”. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні, прысвечаныя 139- годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага класіка Янкі Купалы. Творы вядомага майстра слова шырока вядомыя не толькі на радзіме, але і за мяжой. У паэзіі Янкі Купалы гарманічна пераплятаюцца пачуццё, глыбокія разважанні, любоў да роднага краю. На сустрэчы гучалі вядомыя вершы класіка ў выкананні гасцей літаратурнага чытання, а кніжная выстава зборнікаў вершаў знакамітага суайчынніка дала магчымасць кожнаму жадаючаму прачытаць любы твор услых і тым самым выказаць любоў і павагу да беларускага класіка.
Ляці ляці Купалаўскае слова