"Па Беларусі з Дзедам Барадзедам"

Печать

 Чым зацікавіць сучасных дзяцей?  А адказ вельмі просты!Запрасіць Дзеда Барадзеда, падрыхтаваць цікавую квэст-гульню і дзеці ўжо тут як тут. У філіяле па КДД аг.Макараўцы прайшла квэст-гульня "Па Беларусі з Дзедам Барадзедам", дзе ўдзельнікам трэба было выканаць самыя розныя заданні і  праявіць пры гэтым сваю кемлівасць, спрыт, увагу і творчыя здольнасці. Спачатку квэст-гульні Дзед Барадзед расказаў цікавую гісторыю пра вёску Макараўцы, якая вельмі зацікавіла дзяцей. А потым раздаў заданні для каманд. Дзеці адгадвалі рэбусы, збіралі пазлы, знаходзілі цікавыя сказы ў газетах пра Беларусь і г.д. Квэст-гульня атрымалася цудоўная.