231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, пер. Зеленый, 3

Перечень услуг

Район
 

Помогут

Профсоюз

Летние лагеря

победы

одноклассники

Яндекс.Метрика

Да Міжнароднага дня сям’і ў аг. Масаляны была арганізавана цікавая забаўляльная праграма “Мая дружная сям’я”. Дзеці мясцовай школы паказалі невялікі канцэрт для дарослых, прымалі ўдзел у розных цікавых конкурсах. Адміністрацыя РУСП “Масаляны” арганізавала для дзяцей салодкі стол. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай і сцен-газетай да свята сям’і.
Мая дружная сямя
 
 

16 мая споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка – Васіля Віткі. Васіль Вітка па праву лічыцца мэтрам беларускай дзіцячай літаратуры. На яго кнігах “вырасла” не адно пакаленне чытачоў. З 12 па 16 мая ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Паэтычна, хораша, займальна” прысвечаная юбілею пісьменніка. Чытачы бібліятэкі  прадэманстравалі свае здольнасці ў дэкламаванні вершаў, чыталі вершы, казкі, скорагаворкі. Родная беларуская мова з вуснаў чытальнікаў гучала мілагучна, натуральна, шчыра.
Паэтычна хораша займальна
 
 

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося знаёмства з творчасцю Міхаіла Булгакава. Да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка была аформлена кніжная выстава “Міхаіл Булгакаў: лёс і кнігі”. Удзельнікі даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця пісьменніка, пра яго лёс і творчыя пошукі, што глыбока іх зацікавіла і дазволіла ім па-іншаму аднесціся да некаторых твораў пісьменніка і ацаніць іх. Міхаіл Булгакаў і па гэты час застаецца адным з самых папулярных пісьменнікаў. Сучасным чытачам мы раім пазнаёміцца з літаратурнымі творамі аўтара і адкрыць новыя каштоўнасці, якія ўтойваюцца ў іх глыбінях.
 

На дзень духоўнага чытання "Сям’я – усяго даражэй" бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Мерапрыемства прайшло ў цёплаё атмасферы. Кожны з удзельнікаў змог расказаць аб сваёй сям’е, пажадаць адзін аднаму моцнага здароўя і сямейнага шчасця. Для наведвальнікаў была арганізавана прыгожая фотазона і кніжная выстава “С Днём семьи, любви и верности!”.
 
Сямя усяго даражэй
 
 

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” расказала дзецям звесткі пра гісторыю ўзнікнення свята, пра сям'ю і сямейныя каштоўнасці, пазнаёміла з кніжнай выставай “Я і мая сям’я”. Дзеці з задавальненнем і ахвотай прынялі ўдзел у тэматычным конкурсе малюнкаў. Усе маленькія ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі, што сустрэча была вельмі цікавай.
 Я і мая сямя

Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДа ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна трывожнай інфармацыі “Будучыня без СНІДу”. Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства было пазнаёміць навучэнцаў з асноўнымі звесткамі пра хваробу, прапаганда ведаў пра магчымыя шляхі заражэння ВІЧ і прафілактыцы СНІД. Бібліятэкар распавяла пра сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь. У рамках мерапрыемства працавала кніжна-ілюстрацыйная выстава па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Здаровая будучыня – ў тваіх руках”. 
Будучыня без СНІДу
 
 
© 2015 - 2017 Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.