22 верасня работнiкi фiлiала па культурна – дасугавай дзейнасцi аг.М.Бераставiца запрасiлi дарослых i дзяцей разам адзначыць свята ўраджаю «Багач». У зале была арганiзавана выстава «З агарода на стол», дзе можна было палюбавацца дарамі восенi.
231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13
22 верасня работнiкi фiлiала па культурна – дасугавай дзейнасцi аг.М.Бераставiца запрасiлi дарослых i дзяцей разам адзначыць свята ўраджаю «Багач». У зале была арганiзавана выстава «З агарода на стол», дзе можна было палюбавацца дарамі восенi.
У сераду, 20 верасня, у філіале па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы прайшло свята дваровых гульняў «Восень – цудоўная пара». Прысутным нагадалі аб простых, вядомых і ўсімі любімых гульнях, за якімі шчасліва праводзілі час многія пакаленні.
Свята ў аграгарадку Кватары адбылося ў суботу, 16 верасня, з нагоды 400-годдзя першага ўпамінання мястэчка ў архіўных дакументах.
У гонар гэтай важнай для Кватараў гістарычнай падзеі мясцовымі энтузіястамі-краязнаўцамі пры падтрымцы адміністрацыі Пагранічнага сельвыканкама і сельгаспрадпрыемства КСУП “Пагранічны-Агра” было вырашана ўстанавіць памятны знак і закласці капсулу з пасланнем для нашчадкаў.
Отдел по работе с молодёжью ГУК «Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества» и любительское объединение «Здоровый Образ Жизни» вновь приглашают к старту. На этот раз состоится легкоатлетический пробег «Стартуем вместе», приуроченный ко Всемирному дню без автомобиля.
Приглашаются все желающие принять участие в пробеге. Возраст не ограничен. Организации района также могут выставить своих представителей.
Пад такой назвай 17 верасня ў філіале па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Алекшыцы адбыўся вечар забаў. Школьнікі прымаюць удзел у гульнявых праграмах заўсёды актыўна і весела.
Бо рухомая гульня з'яўляецца натуральным спадарожнікам жыцця дзіцяці і крыніцай радасных эмоцый, а таксама валодае вялікай выхаваўчай сілай.
У пачатку месяца, з 8 па 11 верасня, дэлегацыя Бераставіцкага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы Алай Заміроўскай наведала Рэспубліку Польшча. Народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія музыкі" раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прыняў удзел у свяце ўраджаю гміны Косакова Пуцкага павета Паморскага ваяводства.
– Гэта так званы візіт у адказ, – расказвае кіраўнік дэлегацыі Ала Заміроўская. – У сакавіку гэтага года ў Бераставіцкім раёне з афіцыйным візітам знаходзілася дэлегацыя гміны Косакова. Старшынёй райвыканкама Антонам Кулісевічам і войтам гміны Ежы Влудзікам было падпісана пагадненне аб партнёрскім супрацоўніцтве.
Подробнее: Дэлегацыя Бераставіцкага раёна пабывала ў Польшчы