231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

ТВОРЧЕСКИЕ КОЛЛЕКТИВЫ ГУО «Берестовицкая детская школа искусств»

Народныжаночы вакальны ансамбль «КАНЦОНА»

настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі

“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

s000217 412069

Кіраўнік                 КУЛІК  Таццяна  Аляксандраўна

Канцэртмайстар   АРХІПАВА  Галіна  Чаславаўна

Вакальная група «Канцона» была створана ў 1992 годзе з ліку выкладчыкаў Бераставіцкай дзіцячай музычнай школы. Сваеасаблівасць калектыву, разнажанравая накіраванасць яго творчасці, высокія выканальніцкія магчымасці былі заўважаныя не толькі слухачамі, але і прафесійнымі музыкантамі. Вынікам з’яўляецца прысваенне творчаму калектыву звання «народны» ў 1997 годзе. 

Рэпертуар калектыву адрозніваецца вялікай жанравай і стылістычнай разнастайнасцю: духоўная музыка, апрацоўкі народных песень, рамансы, сучасная, у тым ліку эстрадная, музыка.

Асноўнай ідэяй калектыву з’яўляецца прапаганда вакальнага мастацтва, захаванне духоўнай культуры, як слухачоў так і выканаўцаў. Яркія вакальныя магчымасці, асабістыя якасці выканаўцаў, захопленне і актыўнасць - усё гэта дапамагае ўдзельнікам калектыву ў дасягненні высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства, набыцці індывідуальнага сцэнічнага вобраза.

Дасягненні народнага жаночага вакальнага ансамбля “Канцона”:

1997 год - I месца ў абласным конкурсе харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;

1998 год - Лаўрэат I рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» (1997-1998гг.);

2000 год - I месца ў абласным конкурсе харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;

2005 год - Лаўрэат II рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» (2003-2005 г.г.);

2005 год - Дыплом III ступені рэспубліканскага фестываля харавых калектываў у г.Жодзіна “Ад шчырага сэрца”;

2005 год - Лаўрэат III прэміі абласнога конкурсу харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;

у 2007 годзе калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў;

2013 год- Дыплом за ўдзел у рэгіянальным свяце «Свіслацкі кірмаш»;

2014 год - Грамата за ўдзел у XIII Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”; Дыплом за ўдзел у рэгіянальным свяце “Свіслацкі кірмаш”;

2014 год – удзел у методыка-практычным семінары для настаунікаў вакальна-харавых дысцыплін, кіраўнікоў хора ДМШМ Гродзенскага метадычнага аб’яднання;

2014 год – II месца на абласным аглядзе-конкурсе акадэмiчных вакальна-харавых калектываў.

Акрамя таго, “Канцона” прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 200-годдзю А.Міцкевіча ў г.Навагрудак; у Фестывалі праваслаўных спеваў, прысвечаных 2000-годдзю Хрысціянства; у IV Фестывалі нацыянальных культур у Гродна. Калектыў выступаў на рэспубліканскім свяце “Дажынкі-2004” у г.Ваўкавыску, быў лаўрэатам некалькіх абласных фестываляў польскай песні, выступаў у г. Мір ў канцэрце «Мірскі замак-2006».

Усе гады існавання група з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых і абласных мерапрыемстваў.

У цяперашні час калектыў працягвае актыўна канцэртаваць, працаваць над удасканаленнем творчага майстэрства.

 

 

Узорны хор  КАМПАНЭЛІ”

дзяржаўнай установы адукацыі

 “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

образцовый хор кампанелли

Кіраўнік               КУЛІК  Таццяна  Аляксандраўна

Канцэртмайстар  КАРПЕНКА  Галіна  Пятроўна

У 1987 годзе на базе Бераставіцкай музычнай школы быў створаны дзіцячы хор “Кампанэлі”, што ў перакладзе з італьянскага азначае «званочкі». У 1999 г. хору “Кампанэлі” было прысвоена званне «ўзорны». Высокі выканальніцкі ўзровень калектыву дазваляе супернічаць  з харавымі калектывамі вобласці. У 2000 г. хор заняў III месца на абласным аглядзе-конкурсе харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў. У 2005 г. хор прымаў удзел у Фестывалі праваслаўных спеваў, паспяхова выступіў у справаздачным канцэрце Бераставіцкага раёна ў Гродзенскай абласной філармоніі. У красавіку 2013 г. калектыў удзельнічаў у абласным аглядзе-конкурсе акадэмічных вакальна-харавых калектываў Гродзенскай вобласці; у 2014 годзе  хор выступіў на семінары для настаўнікаў харавых дысцыплін, кіраўнікоў дзіцячых хораў ДШМ Гродзенскага метадычнага аб'яднання; у 2015 годзе узорны хор атрымаў Дыплом ІІІ ступені абласного конкурса iмя К.Горскага ў г.Лiда.

2016/2017 навучальны год быў вельмі плённым для калектыву:

22 красавіка 2016 года - у школе мастацтваў адбыўся харавы канцэрт, у якім калектыў прыняў актыўны ўдзел. Разнастайнасць жанраў і стыляў, шчырасць, адухоўленай, у сукупнасці з дзіцячай чысцінёй і наіўнасцю не пакінулі абыякавым ні аднаго слухача.

26 мая 2017 году - хор «Кампанелі» у чарговы раз пацвердзіў ганаровае званне «ўзорны калектыў».

4 чэрвеня 2017 года хор «Кампанелі» выступіў у справаздачным канцэрце Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў у рамках раённага фестывалю-конкурсу «Напоўнім музыкай сэрцы» на сцэне летняга амфітэатра.

13 сакавіка 2018 года ансамбль ўзорнага хору «Кампанелі» узнагароджаны Дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал».

Рэпертуар калектыву шырокі і разнастайны. Гэта народныя песні, творы рускай і замежнай класікі, апрацоўкі народных мелодый, шырока прадстаўлены песенны матэрыял сучасных кампазітараў.

На працягу ўсіх гадоў існавання хор “Кампанэлі” з’яўляецца актыўным прапагандыстам класічнага мастацтва і дзіцячай песеннай творчасці, карыстаецца любоўю і павагай як дзяцей, так і дарослых.

 

 

Узорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti»

дзяржаўнай установы адукацыі

“Бераставіцкая дзіцачая школа мастацтваў”

s000217 885975

Кіраўнік                 АНТОНЕНКА Вадзім Барысавіч

Канцэртмайстар    РУСІЛКА Андрэй Анатольевіч

У 1994 годзе ў Бераставіцкай дзіцячай музычнай школе быў арганізаваны духавы аркестр. Спачатку ён налічваў невялікую колькасць удзельнікаў і выступаў на школьнай сцэне. У 2004 годзе клас духавых інструментаў узначаліў настаўнік Антоненка Вадзім Барысавіч. З гэтага часу пачынаецца новы этап у станаўленні і развіцці духавога аркестра. Разнастайным і шматжанравым становіцца рэпертуар, расце выканальніцкі ўзровень калектыву.

За дасягнутыя поспехі ў папулярызацыі духавой музыкі, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць у 2008 г. духавому аркестр было прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». З 2009 г. калектыў носіць назву «Tutti».

На базе калектыва ствараліся ансамблі рознага складу: дуэты, трыа, квартэты, квінтэт. Самым паспяховым і запатрабаваным стаў эстрадны ансамбль. Ён прымае ўдзел ва ўсіх ўрачыстых мерапрыемствах раёна, канцэртах дзіцячай школы мастацтваў.

Эстрадны ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Выступленні калектыву заўсёды выклікаюць зацікаўленнасць у слухачоў сваёй разнажанравасццю і цікавымі аранжыроўкамі знаёмых мелодый. 

 

Узорны хор «МАНЖЭРОК»

дзяржаўнай установы  адукацыі

«Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў»

образцовый хор Манжерок

Кіраўнік                  СЕРАБРЯКОВА Ірына  Андрэеўна

Канцэртмайстар    АРХІПАВА  Галіна  Чаславаўна

У 1989 годзе з хору «Кампанэлі» Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў вылучылася ў асобны хор малодшая група - навучэнцы 1-2 класаў. Так з’явіўся хор «Манжэрок». Удзельнікаў калектыву аб’ядноўвае любоў да харавога спеву. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем наведваюць заняткі і спасцігаюць асновы харавога выканальніцтва. Рэпертуар хору вельмі разнастайны. Гэта класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў, песні сучасных аўтараў, творы розных народаў свету, якія часта гучаць на мове арыгінала (польскай, англійскай).

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць 17 снежня 2008 года хору прысвоена званне «Узорны аматарскі калектыў».

Хор «Манжерок» прымае ўдзел ва ўсіх канцэртах школы мастацтваў, паспяхова выступае ў харавых канцэртах і на раённай сцэне.

Яркім стала выступленне хору на летняй эстрадзе ў г.п.Вялікая Бераставіца ў 2010 годзе. У красавіку 2012 года вакальная група ўзорнага хору «Манжэрок» прыняла ўдзел у абласным конкурсе імя К.Горскага (г.Ліда) і была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі «Вакальны ансамбль». У красавіку 2013 года калектыў прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе акадэмічных вакальна-харавых калектываў Гродзенскай вобласці і ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені. Штогод праводзяцца харавыя канцэрты.

У чэрвені 2016 года калектыў выступіў са справаздачным канцэртам у летнім амфітэатры для жыхароў пасёлка.

У красавіку 2017 года хор «Манжэрок» прыняў удзел у харавым канцэрце Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

У маі 2017 года калектыў пацвердзіў званне «ўзорны» і прыняў удзел у справаздачным канцэрце Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў у летнім амфітэатры.

13 сакавіка 2018 года ўзорны хор «Манжэрок» атрымаў Дыплом лаўрэата III ступені абласнога конкурсу «Новыя імёны» у намінацыі «Акадэмічны вакал. Харавое выкананне».


 

 

Народны інструментальныя ансамбль “ВЕРЕСК”

настаўнікаў Пагранічнага філіяла

дзяржаўнай установы адукацыі

“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

 

s000217 682741

Кіраўнік - БАРАН Святлана Аляксандраўна

Верасам – гэтай непрыкметнай, але чароўнай раслінай - багаты навакольныя лясы аграгарадка Пагранічны. Нездарма і інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў носіць назву “Вереск”. А нараджаецца «верасовая» музыка дзякуючы майстэрскаму выкананню і прафесійнаму валоданню інструментамі удзельнікаў калектыву, а таксама іх вялікаму жаданню тварыць і дарыць прыгажосць і радасць людзям.

У 90-я гады ў Пагранічнай дзіцячай музычнай школе быў створаны ансамбль народных інструментаў. Калектыў актыўна канцэртаваў, удзельнічаў у раённых і абласных фестывалях і конкурсах. У 2008 годзе ансамбль ўзначаліла настаўнік Баран Святлана Аляксандраўна. Улічваючы пажаданні слухачоў і ўласнае імкненне паспрабаваць нешта новае, выканаўцы ўвялі ў склад ансамбля сучасныя электрычныя музычныя інструменты, што, у сваю чаргу, дазволіла папоўніць рэпертуар сучаснымі эстраднымі творамі.

У ансамблі - сем удзельнікаў. Усе настаўнікі - людзі вопытныя, з досыць вялікім стажам працы, сапраўдныя энтузіясты сваёй справы.

Ансамбль часта выступае ў сваім пасёлку Пагранічны, на сцэнах раёна і вобласці. На працягу многіх гадоў ансамбль з’яўляецца акампануючай групай у складзе народнага хору ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” і прымае ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у г.Ваўкавыску.

У лістападзе 2014 года інструментальны ансамбль выступіў з канцэртнай праграмай перад атэстацыйнай камісіяй галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. У выніку, інструментальнаму ансамблю “Вереск” настаўнікаў Пагранічнага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” было прысвоена найменне “народны”.

У сакавіку 2018 года народны інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла «Вереск» узнагароджаны Дыпломам лаўрэата I ступені III Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «DIGI-TALENTY WIOSNA 2018» (г.Свідніца, Польшча).

 

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.