У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 2-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла літаратурна-конкурсная праграма “Падарожжа ў блакітным вагоне” (да 80-годдзя з дня нараджэння Э.Успенскага).
Вучні здзейснілі падарожжа ў казачным блакітным вагончыку. Разам з бібліятэкарам, дзеці ўспомнілі герояў з твораў Эдуарда Успенскага, якія сталі знакамітымі на ўвесь свет: Кракадзіла Гену, Чабурашку, Ката Матроскіна, дзядзьку Фёдара, паштальёна Печкіна і іншых. Дзеці прымалі ўдзел у вясёлых конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні, чыталі вершы, малявалі кніжных герояў Э.Успенскага. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
21.12.2017 г. Літаратурна-конкурсная праграма “Падарожжа ў блакітным вагоне”
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 2-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла літаратурна-конкурсная праграма “Падарожжа ў блакітным вагоне” (да 80-годдзя з дня нараджэння Э.Успенскага). Вучні здзейснілі падарожжа ў казачным блакітным вагончыку. Разам з бібліятэкарам, дзеці ўспомнілі герояў з твораў Эдуарда Успенскага, якія сталі знакамітымі на ўвесь свет: Кракадзіла Гену, Чабурашку, Ката Матроскіна, дзядзьку Фёдара, паштальёна Печкіна і іншых. Дзеці прымалі ўдзел у вясёлых конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні, чыталі вершы, малявалі кніжных герояў Э.Успенскага. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.