вул. Савецкая 17,
231778 г.п. Вялікая Бераставіца,
Гродзенская вобласць
Электронны адрас:
museumbelki@berest-ide.by
Дырэктар музея Огер Алена Алегаўна
тэл. раб. 8 (01511) 75-9-78
Графік асабістага прыёму грамадзян:
Першая серада кожнага месяца: з 8.00 да 13.00
панядзелак – пятніца 8.00-17.00;
выхадныя дні: субота, нядзеля
Здзейсніць папярэдні запіс на экскурсію
і даведацца кошт уваходных білетаў
можна па тэлефоне
75-9-78.
Галоўны захавальнік фондаў музея
Наталля Іванаўна
Старэйшы навуковы супрацоўнік
Навуковы супрацоўнік
тэл. раб. 8 (01511 )2-28-27
ЭКСКУРСІІ Ў ДЗЯРЖАЎНЫХ МУЗЕЯХ
МАЮЦЬ ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ ШТАТНЫЯ
НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ ДАДЗЕНЫХ МУЗЕЯЎ
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года быў зацверджаны герб гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб мястэчка “Чырвоная вавёрка пад залатой каронай”. Менавіта герб стаў адпраўным пунктам праекта раённага музея.
Музей створаны 1 жніўня 2012 года рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 ліпеня 2012 года. З гэтага часу актыўна праводзілася праца па стварэнні экспазіцыі музея і пошуку прадметаў музейнага значэнння. Урачыстае адкрыццё выставачных залаў музея для наведвальнікаў адбылося 7 кастрычніка 2014 года. Профіль музея комплексны, прадстаўляе прыродазнаўчую і гістарычную тэматыкі, раскрыць якія дапамагаюць класічныя і сучасныя наватарскія формы музейнай дзейнасці.
Агульная плошча будынка музея складае 268,78 м2, з якой 84,4 м2 – экспазіцыйныя памяшканні, 19,0 м2 – памяшканні пад захаванне фондаў. Зямельны ўчастак займае плошчу 0,115 га.