231778, г.п. Б.Берестовица
Гродненская область
lib@berest-ide.by
Интернет адрес
berest-lib.blogspot.com.by
Директор
Светлана Викторовна
тел. 8 (01511) 2-16-60
График приёма граждан
Заместитель директора
Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляе 12 публічных бібліятэк, з іх: Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага, філіял "Дзіцячая бібліятэка", 10 філіялаў сельскіх бібліятэк (з іх 10 бібліятэк аграгарадкоў).
Жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус) аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліобус працуе па 15 маршрутах, абслугоўвае 75 вёсак і 1398 чытачоў.
Статус філіялаў інтэграваных сельскіх бібліятэк маюць пяць бібліятэк: Канюхоўская, Кватарская, Пархімаўская, Массолянская, Малабераставіцкая.
На 01.01.2020 года адзіны фонд бібліятэк раёна - склаў 161145 дакументаў, колькасць чытачоў - 10200 чалавек, колькасць наведванняў - 102631, колькасць кнігавыдач – 186802.
Галоўным звяном дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" з'яўляецца Бераставіцкая раённая бібліятэка імя. В.М. Кавалеўскага. Яна кіруе і каардынуе дзейнасць усіх філіялаў і структурных падраздзяленняў. Інфармацыйны патэнцыял Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалевскага налічвае 37921 дакументаў, філіяла "Дзіцячая бібліятэка" – 20528, дакументаў, сельскіх філіялаў - 102696.
У структуру Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага ўваходзяць:
- Аддзел абслугоўвання і інфармацыі (абанемент, чытальная зала, перасоўная бібліятэка (бібліобус)
- Аддзел бібліятэчнага маркетынгу і работы з фондам