У рамках Сусветнага дня здароўя супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы правялі гадзіну цікавых паведамленняў “Спорт – гульня, фізкульт – ура!”.
Вучні атрымалі каштоўную інфармацыю, што трэба рабіць, каб не хварэць і як важна клапаціцца пра сваё здароўе. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у “Вясёлай алімпіядзе”, якая складалася з розных конкурсаў, гульняў, віктарын, загадак. Мерапрыемства накіравана на тое, каб закласці асновы здаровага ладу жыцця. У чытальнай зале арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры ”На планеце здароўя”.