ВЫСТАЎКА
У “Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” на працягу сакавіка працуе выстаўка аўтарскіх работ мясцовых майстрых “ДУШЫ ІМКЛІВЫЯ ПАРЫВЫ“, прадстаўленая маляўнічымі работамі вышыўкі крыжыкам, навамоднымі ёлачнымі цацкамі пап’е-машэ з ваты, фігурамі людзей і жывёлак, выкананых у тэхніцы валяння з шэрсці.
Цалюк
Валянціна Фёдараўна
Нарадзілася ў 1975 годзе ў г. Пінск.
Неўзабаве яе сям’я пераехала ў в. Муравана Бераставіцкага раёна. Тут, ва ўлонні навакольнай прыгажосці, прайшло яе дзяцінства і юнацтва, тут фарміравалася яе творчая натура, якая знайшла сваё ўвасабленне ў яркіх і самабытных работах.
ПАНОК ІРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА
Нарадзілася ў 1956 годзе ў г. Іжэўск.
Зараз жыве ў Вялікай Бераставіцы.
На выраб цацак натхнілі ўнукі. Парацуе ў тэхніках: валянне з шэрсці, пап’е-машэ з ваты, грунтаваны тэкстыль. У творчасці пераважаюць скульптуры малых формаў людзей, жывёл і птушак, прадстаўлена і фларыстычная тэматыка. Кожная работа прасякнута непаўторнай харызмай і душэўнай цеплынёй мастра.
Запрашаннем да наведвання!