Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 7 "Б" класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы праведзена гадзіна пытанняў і адказаў “Пад Чарнобыльскім пеплам”.
Падчас мерапрыемства загадчык бібліятэкі расказала дзецям аб радыяцыйнай абстаноўцы ў Беларусі ў цяперашні час праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай трагедыі і пазнаёміла вучняў з асноўнымі палажэннямі і вынікамі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У канцы мерапрыемства бібліятэкар зрабіла бібліяграфічны агляд выданняў, прысвечаных тэме Чарнобыля, прадстаўленых на кніжнай выставе “Званы трывогі .”