Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка”арганізавалі для вучняў 1”В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы экскурсію па раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з выставай фатаграфій Бераставіччыны ХХ стагоддзя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў , а таксама з карцінамі мясцовых мастакоў, якія адлюстроўваюць падзеі, мясціны і архітэктурныя помнікі Бераставіцкага краю.