“Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – сімвалы суверэннай дзяржавы” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам звярнулася дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч, якая падкрэсліла, што павага і любоў да беларускага сцяга, герба і гімна – гэта ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. Гісторыя сучасных дзяржаўных сімвалаў, этапы іх станаўлення сталі тэмай выступлення супрацоўніка бібліятэкі І.К. Рожка - “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – базавая каштоўнасць суверэннай дзяржавы”. Далей выступіла вядучы спецыяліст суда Бераставіцкага раёна Л.М. Дзешка, якая дала растлумачэнні па закону РБ “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”, які быў прыняты 5 ліпеня 2004 г. Падчас выступленняў было падкрэслена, што сучасная сімволіка падмацавана рэальнымі дасягненнямі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час і адпавядае глубокім старажытным беларускім сімвалам – імкненню да міру, працы, дабрабыту, росквіту.